Казімі́р Велікасе́лец () — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч. Генеральны вікарый (1992—1999), дапаможны біскуп (1999—2024) Пінскай дыяцэзіі, апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў 2021 годзе.
Біяграфія Нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. Бацька вазіў яго за 50 кіламетраў на веласіпедзе ў найбліжэйшы дзейны касцёл у Кобрыне. У часе працы на будоўлі ў Вільні пазнаёміўся з ордэнам дамініканцаў. Савецкія ўлады тры гады не давалі дазвол на паступленне ў Рыжскую семінарыю, таму Казімір Велікаселец нелегальна вучыўся ў доктара тэалогіі Вацлава Пянткоўскага ў парафіі Мядзведзічы, з ім разам вучыўся біскуп Антоній Дзям’янка.
У 1981 годзе прыняты на вучобу ў рыжскую семінарыю, падчас навучання склаў законныя шлюбы ў Ордэн дамініканцаў. Атрымаў сакрамент святарства 4 чэрвеня 1984 года.
З 1984 года быў пробашчам у Ішкалдзі. У 1992 годзе быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. 6 мая 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. 24 чэрвеня 1999 года адбылося біскупскае пасвячэнне, якое здзейсніў кардынал Казімір Свёнтак.
Пазней пасяліўся ў Гомелі, у 2013 годзе зарэгістраваў парафію з гістарычнай назвай Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. 15 жніўня 2018 года асвяціў крыж і зямлю для новага касцёла, 16 лістапада асвяціў часовую капліцу, апекаваўся будаўніцтвам новага касцёла.
3 студзеня 2021 года, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра ВелікасельцаПапа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча. Паўнамоцтвы біскупа Казіміра Велікасельца як Апостальскага Адміністратара канчаткова прыпыніліся 23 кастрычніка 2021 года з афіцыйным і кананічным уступленнем на пасаду Мінска-Магілёўскага мітрапаліта Іосіфа Станеўскага. Пазней выконваў выконваў паўнамоцтвы дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі да 10 кастрычніка 2024 года.
Памёр 8 лютага 2026 года ў Гомельскім гарадскім кардыялагічным цэнтры.
Крыніцы
Спасылкі
Інфармацыя на Інтэрнэт-партале Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»
Катэгорыя:Біскупы пінскія Катэгорыя:Біскупы мінска-магілёўскія Катэгорыя:Тытулярныя біскупы