Drupal(Дру́пал) — свабодны вэб-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам для стварэння сістэм кіравання кантэнтам (), напісаны на PHP. Распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL. Выкарыстоўваецца ў якасці сервернай часткі для, прынамсі, 2,1 % усіх вэб-сайтаў у свеце, у межах ад персанальных блогаў да карпаратыўных, палітычных і ўрадавых сайтаў, уключаючы whitehouse.gov і data.gov.uk. Таксама выкарыстоўваецца для кіравання ведамі і дзелавога супрацоўніцтва.
Стандартны рэліз Drupal, вядомы як ядро Drupal, утрымлівае асноўныя магчымасці, характэрныя для сістэм кіравання змесцівам. Яны ўключаюць рэгістрацыю і абслугоўванне ўліковага запісу, кіраванне меню, каналы RSS, настройкі макета старонкі і адміністраванне сістэмы. Drupal можа выкарыстоўвацца як для сайтаў-візітовак, блогаў, інтэрнэт-форумаў, так і для сайтаў супольнасці, якія прадугледжваюць сгенераванае карыстальнікамі змесціва.
На красавік 2013 года існуе больш за свабодных, унесеных супольнасцю, дадаткаў, вядомых як модулі, якія даступныя, каб змяняць і пашыраць здольнасці ядра Drupal, і дадаваць новыя магчымасці ці наладжваць паводзіны і выгляд Drupal. З-за гэтай падключальнай пашыральнасці і модульнай канструкцыі Drupal апісваецца як CMF. Drupal таксама апісваецца як платформа інтэрнэт-праграм, паколькі яна задавальняе агульнапрынятым патрабаванням характарыстык для такіх платформ.
Хоць Drupal прапануе складаны праграмны інтэрфейс для распрацоўшчыкаў, усталяванне базавага вэб-сайта і кіраванне ім не патрабуе навыкаў праграмаванняАсаблівасці.
Drupal працуе на любой вылічальнай платформе, якая падтрымлівае вэб-сервер, здольны апрацоўваць PHP (у тым ліку Apache, IIS, Lighttpd, Hiawatha, Cherokee або Nginx) і базы даных (такія як MySQL, MongoDB, MariaDB, PostgreSQL, SQLite, або Microsoft SQL Server) для захоўвання змесціва і налад. Drupal 6 патрабуе PHP 4.4.0+, а Drupal 7 патрабуе PHP 5.2.5 або вышэй.
Гісторыя праекта Першапачаткова напісаны Дрысам Байтаертам (Dries Buytaert) як дошка для аб’яў, Drupal стаў праектам з адкрытым кодам у 2001 годзе.«History» drupal.org. Retrieved 2009-04-08. Drupal з’яўляецца англійскім варыянтам галандскага слова «druppel», што азначае «кропля».«Druppel: Dutch to English Translation» Babylon Translation. Retrieved 2009-04-08. Назва была ўзята ад сайта праекта Drop.org які цяпер спыніў сваё існаванне. Байтаерт хацеў назваць сайт «Dorp» (ад галандскага «вёска», цалкам дарэчнае імя для невялікай супольнасці), але памыліўся пры друку рэгістрацыі даменнага імя і вырашыў, што памылка гучыць лепш. Назва паступова ператварылася ў Drupal.
Цікавасць да Drupal атрымала значны імпульс у 2003 годзе, калі ён быў выкарыстаны для стварэння «DeanSpace» для Говарда Дзіна, аднаго з кандыдатаў у першаснай кампаніі Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2004 годзе, на прэзідэнцкіх выбарах. DeanSpace выкарыстоўваў opensource-распаўсюджанне Drupal для падтрымкі дэцэнтралізаванай сеткі каля 50 разрозненых, неафіцыйных вэб-сайтаў Дзіна, якія злучаліся непасрэдна адзін з адным, а таксама з кампаніяй.Benjamin Melançon et al. (2011). The Definitive Guide to Drupal 7 (2nd ed.). Apress. p. 823. ISBN 9781430231356. Retrieved 2012-05-27. Пасля таго як Дзін скончыў сваю кампанію, члены яго вэб-каманды працягвалі пераследваць сваю зацікаўленасць у распрацоўцы вэб-платформы, якая можа дапамагчы палітычнай актыўнасці, пачаўшы з CivicSpace Labs ў ліпені 2004, «першай кампаніі з поўнай занятасцю, якая займалася распрацоўкай і распаўсюджваннем Drupal-тэхналогіі».Critchley, Spencer (2006-05-03). «Digital Politics: An Interview With CivicSpace Founder Zack Rosen». O’Reilly Media. Retrieved 2012-05-27. Іншыя кампаніі таксама пачалі спецыялізавацца на распрацоўцы Drupal.Kreiss, Daniel (2012-03-05). «Dean, Romney, and Drupal: Values and Technological Adoption» . Culture Digitally. Retrieved 2012-05-27.Samantha M. Shapiro, «The Dean Connection», The New York Times December 7, 2003, accessed May 27, 2012. Да 2012 года Drupal вэб-сайты налічваюць больш за 100 пастаўшчыкоў, якія прапануюць Drupal-паслугі.«Marketplace» . drupal.org. Retrieved 2012-05-27.
Супольнасць у цяперашні час дапамагае развіваць Drupal,Koenig, Josh. «Growth Graphs». Groups.Drupal. Retrieved 2009-04-08. і папулярнасць сістэмы імкліва расце. З ліпеня 2007 года па чэрвень 2008 года Drupal быў спампаваны з сайта Drupal.org больш за 1,4 мільёна разоў, што прыкладна на 125 % больш у параўнанні з папярэднім годам.Buytaert, Dries (2008). «Drupal Download Statistics». Retrieved 2009-04-08.
Па стане на снежань 2012 года, больш чым 808.000 сайтаў выкарыстоўваюць Drupal.«Drupal project usage» Яны ўключаюць у сябе сотні вядомых арганізацый,«Drupal Sites». Dries Buytaert. Retrieved 2010-07-20., у тым ліку карпарацыі, сродкі масавай інфармацыі і выдавецкія кампаніі, урады, некамерцыйныя арганізацыі «List of Nonprofit, NPO, NGO Websites Using Drupal». ENGINE Industries. Retrieved 2010-07-20., школы і прыватных асоб. Drupal таксама выйграў некалькі ўзнагарод Packt Open Source CMS Awards «OSS CMS Award Previous Winners» . Packt Publishing. Retrieved 2009-04-08. і тры разы — Webware 100.«Drupal is a Webware 100 winner for the third year in a row» . Drupal.org. Retrieved 2011-08-31.«Cnet.com» . News.cnet.com. 2009-05-19. Retrieved 2011-08-31.
5 сакавіка 2009 года, Байтаерт абвясціў аб замарозцы распрацоўкі кода для Drupal 7 да 1 верасня 2009 года.«Buytaert.net». Buytaert.net. Retrieved 2011-08-31. Drupal 7 быў выпушчаны 5 студзеня 2011 года з рэліз-вечарынамі ў розных краінах.«Drupal 7 to be released on January 5 (with one ginormous party)». Buytaert.net. Retrieved 2011-08-31. Пасля выпуску спынілася абслугоўванне Drupal 5, і зараз захоўваюцца і падрымліваюцца толькі Drupal 6 і Drupal 7.«Xplain Hosting Drupal 7 Quickstart training seminar». . 2010-12-16. Апошняя версія Drupal 7.22 выпушчаная 3 красавіка 2013 года. Гэты рэліз выпраўляе крытычную ўразлівасць бяспекі і ўсім уладальнікам прапануецца абнавіць яго неадкладна.Drupal 8 feature freeze extended
Drupal 8 знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і пакуль няма зафіксаванай даты рэлізу.«Never hack core». drupal.org. Праца па Drupal 8 падзелена на катэгорыі, такія як Ініцыятывы ядра, Мабільная, Лэйаўты, Вэб-службы і Кіраванне канфігурацыяй. Праграма Google Summer of Code з’яўляецца спонсарам 20 Drupal-праектаў.«Handbook: Core Modules». drupal.org. Archived from the original on 2008-07-28. Retrieved 2009-04-08.
Эмблема праекта
Пасля таго, як Drupal быў створаны, відавочным пытаннем стала абранне і стварэнне эмблемы праекта. Удзельнікі супольнасці лічылі, што яна павінна быць звязана з кропляй або вадой. Першапачаткова эмблема Drupal малявалася як кропля ў крузе. З часам прыйшла ідэя зрабіць эмблему ў выглядзе карыкатурнай кроплі з тварам. Стывен Вітэнс (Steven Wittens) стварыў трохмерную кроплю, але ідэя не пайшла ў масы галоўным чынам таму, што трохмерны аб’ект складана друкаваць, рэдагаваць і г.д.
Існуючая эмблема Drupal прыдумана Крысцьянам Янсэнам (Kristjan Jansen).History of the Druplicon logo , drupal.org Яна прадстаўляе сабой кроплю з тварам. Вочы паказваюцца як дзве злучаныя кроплі ў выглядзе знаку бясконцасці і выражаюць у сімвалічнай форме бясконцыя магчымасці Drupal.
Тэхнічныя асаблівасці Архітэктура Drupal дазваляе прымяняць яго для пабудовы розных тыпаў сайтаў — ад блогаў і навінных сайтаў да інфармацыйных архіваў і сацыяльных сетак. Наяўную па змоўчанні функцыянальнасць можна павялічваць падключэннем дадатковых пашырэнняў — «модуляў» у тэрміналогіі Drupal. Найбольш важныя функцыі, што прадастаўляюцца «са скрыні»: адзіная катэгарызацыя ўсіх відаў змесціва (таксанамія) — ад форумных паведамленняў да блогаў і навінных артыкулаў; шырокі набор уласцівасцей пры пабудове рубрыкатараў: плоскія спісы, іерархіі, іерархіі з агульнымі продкамі, сінонімы, роднасныя катэгорыі; укладзенасць катэгорый любой глыбіні; пошук па змесціву сайта, у тым ліку пошук па таксанаміі і карыстальнікам; размежаванне дасягу карыстальнікаў да матэрыялаў (ролевая мадэль); дынамічная пабудова меню; падтрымка XML-фарматаў: вывад дакументаў у RDF/RSS; агрэгацыя матэрыялаў з іншых сайтаў; BlogAPI для публікавання матэрыялаў пры дапамозе знешніх праграм. аўтарызацыя праз OpenID; сімвальныя асэнсаваныя URL (іначай «чалавека-зразумелыя»); пераклады інтэрфейса сайта на розныя мовы, а таксама падтрымка вядзення шматмоўнага кантэнта; магчымасць стварэння сайтаў са складанай структурай змесціва (напрыклад, агульнай базай даных або агульнымі настройкамі); размежаваныя канфігурацыі сайта для розных віртуальных хастоў (мультысайтынг), у тым ліку ўласныя наборы модуляў і тэмаў афармлення для кожнага падсайта; апавяшчэнні пра выходзячыя абнаўленні модуляў.
Ядро і модулі Drupal мае модульную архітэктуру з кампактным ядром, прадстаўляючым АРІ, да якога могуць звяртацца модулі. Стандартны набор модуляў уключае такія функцыі, як навінная стужка, блог, форум, загрузка файлаў, зборшчык навін, галасаванні, пошук і іншыя. Дызайн сайта змяняецца таксама пасродкам спецыяльных модуляў — «тэмаў афармлення».
Модулі Некалькі прыкладаў найбольш папулярных модуляў, якія можна спампаваць з рэпазіторыя на drupal.org: ViewsViews — модуль з інтэрфейсам для стварэння розных спісаў. PanelsPanels — прадстаўляе магчымасць разбіваць змесціва старонкі на рэгіёны (больш прасунутае выкарыстанне стандартных рэгіёнаў Drupal). ServicesServices — стварэнне ўласных вэб-сэрвісаў, напрыклад XMLRPC или REST. WYSIWYGWYSIWYG — модуль для працы з wysiwyg-рэдактарамі, дазваляе адначасова выкарыстоўваць некалькі рэдактараў (ckeditor, tinymce, whyzziwyg). ApachesolrApachesolr — інтэграцыя з пашукавіком Apache SOLR. Panels everywherePanels everywhere — прадстаўляе магчымасць выкарыстоўваць галоўную панэль для ўсяго сайта, з наступнай устаўкай у яе іншых панэлей. FeaturesFeatures — дазваляе зліваць вызначыныя дадзеныя з базы ў код у выглядзе модуляў для наступнага пераноса (напрыклад, з сервера распрацоўкі на прэпрадакшн сервер). Backup and migrate (BAM)Backup and migrate (BAM) — магчымасць дампа і ўзнаўлення базы цалкам або часткова. Views bulk operationsViews bulk operations — групавыя аперацыі над аб’ектамі ў спісах. DevelDevel — набор сродкаў і функцый для хуткай распрацоўкі. DrushDrush — Drupal shell, пакет для працы з друпалам і модулямі праз кансоль (таксама дасягальны ў рэпазіторыях апошніх версій ubuntu). MemcacheMemcache — інтэграцыя з серверам memcached. Ubercart — сістэма электроннай камерцыі.
Да несумнеўных плюсаў Drupal трэба аднесці даволі поўную дакументацыю па розных аспектах сістэмы (дакументацыя пераважна на англійскай мове).
Тэмы афармлення Дызайн сайта на Drupal можна змяняць з дапамогай тэмаў афармлення. У якасці шабланізатара («рухавік тэмы» у тэрміналогіі Drupal) выкарыстоўваецца PHPTemplate, але з’яўляецца магчымасць выкарыстоўваць XtemplateXTemplate theme engine | drupal.org , SmartySmarty theme engine | drupal.org , TwigTwig template engine | drupal.org і іншыя.
Уключэнне PHPTemplate і XTemplate рухавікоў у Drupal заклапочвае з нагоды гнуткасці і складанасці. Drupal-темізацыя выкарыстоўвае механізм шаблонаў, каб далей адасобліваць HTML/CSS з PHP. Папулярны Drupal-модуль, які называецца «Devel» падае GUI інфармацыю для распрацоўшчыкаў і вярстальшчыкаў пра будову старонкі.
Унесеныя супольнасцю тэмы на сайт Drupal.org выдадзеныя ў адпаведнасці з бясплатнай ліцэнзіяй GPL.
З версіі 6.0 з’явілася магчымасць дынамічна змяняць формы па сродках AHAH. У версію 7.0 увайшла бібліятэка jQuery UI.
Метады структуравання зместу У Drupal прапаноўваецца гібкая схема арганізацыі структуры сайта на аснове таксанаміі.