Од Хасель (; , — ) — нарвежскі фізіка-хімік, член Нарвежскай АН у Осла (1933). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1969).

Біяграфія Скончыў універсітэт Осла (1920); адукацыю працягваў ва ўніверсітэтах Францыі, Італіі, Германіі (1921-1925). Доктар філасофіі (1924). Дацэнт (з 1926), прафесар універсітэта Осла (1934-1964).

Асноўныя працы Адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу, аўтар шэрагу фундаментальных прац па стэрэахіміі і крышталяхіміі. Хасель упершыню рэнтгенаграфічна даследаваў цыклагексан і паказаў, што яго шасцічленны цыкл мае форму (канфармацыю) крэсла; паказаў далей, што такую ж канфармацыя маюць вытворныя цыклагексану, сістэмы, якія змяшчаюць кандэнсаваныя цыклагексанавыя кольцы, а таксама некаторыя цукры, напрыклад піранозы; прапанаваў наменклатуру і абазначэнне замяшчальнікаў у розных палажэннях цыклу.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Хімікі Нарвегіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі