Палац Радзівілаў — колішні гарадскі палац на рыначнай плошчы ў Навагрудку.

Гісторыя Двухпавярховы палац пабудаваны ў другой пал. XVIII ст. У 1810 г. набыты купцом Фішарам. У 1812 годзе ў палацы размясціўся разам са сваёй світай брат Напалеона Банапарта, вестфальскі кароль Жэром Банапарт, паводле іншай версіі — у доме Міцкевічаў.

З уключэннем Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, у палацы была гарадская адміністрацыя, потым да 1939 г. агульнаадукацыйная школа. Разбураны ў час нямецкага авіяналёту 28 чэрвеня 1941 г.

Спасылкі

Палац Радзівілаў у Навагрудку

Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Радзівілаў Катэгорыя:Славутасці Навагрудка Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Палацы Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Навагрудка