Анаталійскія мовы — галіна вымерлых моў індаеўрапейскай сям’і, распаўсюджаная ў Малой Азіі ў 2 — 1 тысячагоддзях да н. э.

Гісторыя Анаталійская група моў з’яўляецца найстаражытнейшай з вядомых індаеўрапейскіх галін моў. Вылучылася каля 4 тысячагоддзя да н. э. з так званай старажытнай протаанаталійскай мовы, якая была часткова рэканструявана мовазнаўцамі на аснове параўнальнага аналізу. Найбольш архаічнай лічыцца хецкая мова, для якой характэрны спрошчаная марфалогія і адсутнасць мужчынскага і жаночага родаў. Усе анаталійскія мовы зафіксаваны ў пісьмовай форме (2 — 1 тысячагоддзі да н. э.).

Класіфікацыя

Палайская падгрупа палайская мова† Хецкая падгрупа хецкая мова† лідыйская мова† Лувійская падгрупа лувійская мова† лікійская мова† карыйская мова† мілійская мова† сідэцкая мова† пісідская мова†

Спасылкі МОВЫ CВЕТУ ПРАФЕСІЙНАЕ МАЎЛЕННЕ ГІСТОРЫКА: КАМУНІКАТЫЎНЫ АСПЕКТ Наталля Юсава, У святле Сталінскага вучэння пра мову і нацыю Language family may have Anatolian origins Language family may have Anatolian origins Craig Melchert, Historical Phonology of Anatolian