Сяргей Кожан (нар. , Рыга) — латвійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Аўда».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў рыжскім «Сконта», потым гуляў за гданьскую «Лехію». Другую палову 2012 года правёў у складзе салігорскага «Шахцёра», але ні разу не з’явіўся на полі. У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» , але ўжо ў ліпені 2013 года пакінуў мазырскі клубФутбол. Сергей Кожан покинул "Славию". У жніўні 2013 года вярнуўся ў «Сконта».
У 2014—2015 гадах гуляў у Польшчы і Літве, у 2016 года зноў апынуўся ў Латвіі, пачаўшы сезон у складзе юрмальскага «Спартака», пазней перайшоў у «Рыгу», у складзе якой завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Латвіі.
Трэнерская кар’ера У 2020—2021 гадах быў галоўным трэнерам клуба «Аўда», а з пачатку 2022 года стаў працаваць памочнікам галоўнага трэнера.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2005, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2006, 2008
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі ФК Сконта Катэгорыя:Ігракі ФК Лехія Гданьск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК ГКС Тыхы Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Бытовія Бытаў Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Рыга Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Латвіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Аўда