Юлій Маркавіч Іргер (, — ) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1928), прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навук БССР (1939). Брат нейрахірурга .
Біяграфія Нарадзіўся 4 чэрвеня 1897 года ў Мінску.
Пасля абвяшчэння БНР Ю. Іргер удзельнічаў у справе пераводу студэнтаў, ураджэнцаў Беларусі, з расійскіх універсітэтаў ва Украіну і ў Вобласць Войска Данскога. У 1922 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. З 1934 года ў Мінскім медыцынскім інстытуце, з 1932 года адначасова кіраўнік Беларускага НДІ пералівання крыві. Навуковыя працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пералівання крыві.
Памёр 26 мая 1941 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Навуковыя працы Першая дапамога ў няшчасных выпадках / Мін. Дом сан. асветы. Мн., 1931 Пасляааперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932 Проблема старасці і амаладжэння, 1932 Дапаможнік па пераліванню крыві : Для сярэд. медперсаналу / Ю. М. Іргер, 1932
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі Иргер Юлий Маркович (4.06.1897- 1941)
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Гематолагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навук БССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ