thumb|right|200px|Пан навучае Дафніса. Рымская скульптура, копія грэчаскага арыгінала. Пан () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі першапачаткова бог лясоў і статкаў, апякун пастухоў і паляўнічых, пазней — апякун усёй прыроды.
Радавод Паводле гамераўскіх гімнаў, Пан лічыцца сынам Гермеса і дачкі Дрыёпа.
Па іншай версіі, сын Гермеса і Арсіноі. Паводле іншага падання, сын Зеўса і Гібрыс, навучыў Апалона мастацтву прадракання, або Зеўса ад Фімбрыды, ці ад Айнеіды. Паводле Эпіменіда, сын Зеўса ад Каліста і блізнюк Аркада.
Ёсць версія, што Пан - сын Гермеса і Пенелопы, які нарадзіўся ў Манцінее ў Аркадзіі.
Паводле Дурыда, ён нарадзіўся ў Пенелопы ад яе сужыцця з усімі жаніхамі. Паводле Еўфарыёна, сын Пенелопы і Апалона.
Паводле Арэфы з Тэгеі, сын Эфіра ад Эноі.
Паводле Дыдымарха, сын Геі. Паводле Апаладора Афінскага, наогул не меў бацькоў. Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Багі лесу і дзікіх жывёл Катэгорыя:Багі скаціны і жывёлагадоўлі