Като́ўскае возера — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Катоўшчына.

Плошча паверхні возера 0,56 км². Даўжыня 1,19 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,37 км. Найбольшая глыбіня дасягае 22,9 м, сярэдняя 8,6 м. Аб’ём вады 4,79 млн м³. Плошча вадазбору 59,6 км².

Катлавіна Катоўскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй ад 6 да 19 метраў, спадзістыя. На паўднёвым захадзе схілы катлавіны стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Літаральная зона вузкая, сублітаральны схіл стромкі. Глыбіні да 2 м займаюць каля 14 % плошчы возера. Дно плоскае з трыма невялікімі ўпадзінамі. Да глыбіні 3—3,5 м (на поўдні да 5,5—8 м) дно возера выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і рака Дзіва. На поўначы выцякае ручай у раку Лукомка. Надводная расліннасць пашырана на адлегласці ад 20—25 да 75 метраў ад берага і да глыбіні 1,6—2,2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь іншыя рыбы. Сустракаюцца ракі.

На ўсход ад возера праходзіць аўтамабільная дарога .

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Дзівы