Аойдэ () — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Аэды, адной з муз у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Юпітэр XLI. Належыць да групы Пасіфэ.

Гісторыя адкрыцця Аойдэ была адкрыта групай навукоўцаў Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда ў серыі назіранняў, пачынаючы з 8 лютага 2003 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 сакавіка 2003 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 7. Назва была прысвоена 30 сакавіка 2005 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2003 годзе