Джульета ()— спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 3 студзеня 1986 па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 2. Названая ад імя галоўнай гераіні п’есы Шэкспіра «Рамэа і Джульета». Таксама пазначаецца як Уран XI.

Джульета належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 53 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Джульету практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Джульета выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,5 ± 0,3, г.зн. Джульета выцягнутая вельмі моцна. Паверхня мае шэры колер.

Паводле даследаванняў, Джульета можа сутыкнуцца з Дэздэмонай праз 4-100 млн гадоў.

Крыніцы

Спасылкі Juliet Profile by NASA’s Solar System Exploration Juliet + Ring diagram (Courtesy of Astronomy Magazine 2005)

Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1986 годзе