Яўген Елязаранка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у Асіповічах, дзе трэнерам быў яго бацька — Аляксандр Мікалаевіч Елязаранка. Пазней вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, адкуль трапіў у «Дынама-2».

У 2012 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 новы галоўны трэнер «Нафтана» Павел Кучараў далучыў Елязаранку да асноўнай каманды. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, дзе стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У красавіку і ліпені 2014 года некаторы час не гуляў з-за траўм, але потым вяртаў месца ў аснове.

Са студзеня 2016 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў. У верасні 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У пачатку 2017 года, аднавіўшыся ад траўмы, трэніраваўся з «Шахцёрам», але ў лютым накіраваўся на прагляд у «Гомель» і ў выніку ў сакавіку быў арандаваны гэтым клубам. У складзе «Гомеля» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр».

У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Шахцёрам», трапіў з камандай на першы (кіпрскі) збор. У лютым 2018 года, аднак, не трапіў на другі (турэцкі) збор салігорцаў і неўзабаве далучыўся да «Слуцка». У сакавіку 2018 года, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з салігорцамі, афіцыйна стаў іграком слуцкага клуба. Аднак, за паўгады згуляў за асноўную каманду случан толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і двух кубкавых. У ліпені 2018 года пакінуў «Слуцк» і перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе замацаваўся ў аснове.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда» і адправіўся на прагляд ва ўзбекскую «Бухару», аднак у выніку ў жніўні стаў іграком «Ліды», дзе трывала гуляў у аснове.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». Дапамог магілёўскаму клубу атрымаць перамогу ў Другой лізе. У снежні 2020 года пакінуў «Дняпро».

У лютым 2021 года стала вядома, што Елязаранка падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У ліпені 2021 года перабраўся ў пінскую «Хвалю», аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб.

У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам. Пакінуў «Асіповічы» ў ліпені 2023 года і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа».

У красавіку 2024 года папоўніў склад «Крумкачоў».

Міжнародная кар’ера 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці (Санкт-Пецярбург). Далей трывала выступаў за зборную на працягу 2014 года.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Чэрвень Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск