Палідэўк (, ) — натуральны спадарожнік Сатурна. Быў адкрыты па фотаздымках касмічнага апарата «Касіні» 21 кастрычніка 2004 года групай амерыканскіх астраномаў на чале з Каралінай Порка і атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 5. Яго таксама пазначаюць Сатурн XXXIV. Палідэўк з'яўляецца так званым спадарожнікам-траянам: ён рухаецца па такой жа арбіце, што і спадарожнік Дыёна, адстаючы ад яе па арбіце на 60 °. Акрамя Палідэўка, у Сатурна ёсць яшчэ 3 спадарожнікі-траянцы: Елена, Тэлеста і Каліпса.
Палідэўк мае дыяметр каля 3,5 кіламетраў і круціцца на адлегласці 377390 кіламетраў ад Сатурна. Ён мае перыяд абарачэння 2,73691474 дзён, нахіл арбіты 0,1705 ° да экватара Сатурна, эксцэнтрысітэт арбіты 0,0182.
Імя Палідэўк было зацверджана рабочай групай Міжнароднага астранамічнага саюза 21 студзеня 2005 года. У грэчаскай міфалогіі Палідэўк - другое імя бога Полукс, брата Кастара.
Гл. таксама Спадарожнікі Сатурна
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2004 годзе Катэгорыя:Траянскія спадарожнікі