Ян Зыгмунт Дэйбель ( магч. 1687—1752) — польскі архітэктар першай паловы 18 стагоддзя, саксонец паводле паходжання. Архітэктар польскага караля Аўгуста Моцнага.
Кароткі жыццяпіс Ян Зыгмунт Дэйбель прыбыў у Польшчу ў 1719 годзе ў якасці артылерыйскага афіцэра і інжынера. У 1736 годзе атрымаў чын капітана, а яшчэ праз дзесяць гадоў стаў маёрам. Быў жанаты, яго сын таксама быў ваенным — будучы польскі генерал Крысціян Дэйбель (1725—1798).
Абраныя творы Ян Зыгмунт Дэйбель з 1721 года быў задзейнічаны ў будаўніцтве. З 1726 года яго прызначылі каралеўскім архітэктарам саксонца Аўгуста II Фрыдрыха. У творчасці архітэктара — перабудовы сядзібаў (Палац Чартарыйскіх, Пулавы, Палац Браніцкіх, 1735), каралеўскіх рэзідэнцый, праца на магната Яна Фрэдэрыка Сапегу, для якога Дэйбель стварыў Палац у Варшаве. Яму належыць праект новай рэзідэнцыі Сапегаў у сядзібе Ружаны.
Сярод найбольш значных твораў - Вілянуўскі палац, дабудоўкі, 1729—1734 Саксонскі палац, Варшава, (значна перабудаваны) Палац Браніцкіх, 1735, Беласток, перабудовы Палац Яна Фрэдэрыка Сапегі ў Варшаве, канцлера літоўскага, 1731—1746 (пазней прыстасаваны пад Сапегіўскія казармы, 1818—1820, затым — ваенны шпіталь) Ружанскі палац для Сапегаў, 1748—1752 (сучасная Беларусь), дабудоўкі — арх. Ян Самуэль Бекер Арсенал (пазней гарадскі архіў) Міраўскія казармы, Варшава Палац Чартарыйскіх, Пулавы барочны палац Станіслава Панятоўскага ў Варшаве, бацькі будучага караля Станіслава Аўгуста (разбураны, на яго месцы стаіць Палац Урускіх / Чацвярцінскіх)
+
300px 195px 195px Саксонскі палац, Варшава Палац Чартарыйскіх (да перабудовы і пашырэння), Пулавы Палац Браніцкіх, Беласток
Вучні архітэктара Зыгмунт Фогель Эфраім Шрогер Ян Самуэль Бекер
Літаратура Stanisław Łoza: Architekci i Budowniczowie w Polsce (Architekten und Baumeister in Polen). Warschau 1954.
Спасылкі
Jan Zygmunt Deybel
Катэгорыя:Архітэктары Польшчы