Го́мель. Сустракаецца таксама варыянт Го́мля, ж. (, ) — аграгарадок (раней — вёска) ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Гомель, на аўтадарозе Полацк—Мінск. Цэнтр Гомельскага сельсавета. За 23 кіламетры на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Полацк, 128 кіламетраў ад Віцебска.
Гісторыя У сярэдзіне XVI ст., паводле загаду Жыгімонта Аўгуста, на месцы ранейшага гарадзішча пабудаваны Гомельскі замак (станам на 2015 год захаваліся рэшткі замкавых валоў і равоў).
Насельніцтва 362 жых., 128 двароў (1997)
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аптэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Мемарыяльны комплекс у гонар партызан. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Абарончыя збудаванні 1930-х гадоў (Полацкі УР). Зараз гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы». Курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі (XII—XIII ст.), за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі — .
Краявіды
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гомельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства