Кэралін Порка (; 6 сакавіка 1953, Нью-Ёрк) — амерыканскі планетолаг. У 1980-х працавала над апрацоўкай выяў для праграмы Вояджэр. У наш час кіруе групай па апрацоўцы выяў місіі Касіні-Гюйгенс і ўдзельнічае ў праграме Новыя гарызонты.
У 2008 годзе часопіс Wired уключыў яе ў спіс 15-ці людзей, да якіх павінен будзе прыслухацца наступны прэзідэнт ЗША. За публічныя выступленні ў 2010 годзе была ўзнагароджана медалём Карла Сагана.
У яе гонар названы астэроід (7231) Порка, адкрыты ў 1985 годзе Эдвардам Боўэлам.
Спасылкі
Выступленне на TED у 2007 годзе Выступленне на TED у 2009 годзе Інтэрв’ю часопісу Wired
Катэгорыя:Жанчыны-астраномы