Медаль Лінея () — ганаровая навуковая ўзнагарода Лонданскага Лінееўскага таварыства, заснаваная ў 1888 годзе, якая ўручаецца штогод выдатнаму батаніку або заолагу (або двум адразу, пачынаючы з 1958 года). Медаль быў залатым да 1976 года і таму раней часта называўся «the Gold Medal of the Linnean Society».

Медаль названы ў гонар шведскага натураліста Карла Лінея.

Лаўрэатаў таксама называюць «Лінееўскімі медалістамі» ().

Надпіс на медалі: аверс — CAROLUS LINNÆUS, рэверс — SOCIETAS LINNÆANA OPTIME MERENTI.thumb|220px|right|Медаль Лінея

Спіс узнагароджаных XIX стагоддзе (1888) Рычард Оўэн (1804—1892) (1889) Альфонс Дэкандоль (1806—1893) (1890) Томас Генры Хакслі (1825—1895) (1892) Альфрэд Расэл Уолес (1823—1913) (1894) Эрнст Генрых Гекель (1834—1919)

XX стагоддзе (1905) Эдуард Страсбургер (1844-1912) (1929) Гуга дэ Фрыз (1848—1935) (1948) Агнес Арбер (1879—1960) (1974) Вілі Хеніг (1913-1976) і Жозіяс Браўн-Бланке (1884-1980) (1986) Артур Кронквіст і Percy Cyril Claude Garnham

XXI стагоддзе

Гл. таксама Міжнародная прэмія па біялогіі Медаль Левенгука

Спасылкі Лінееўскі Медаль на сайце www.linnean.org

Катэгорыя:Біялагічныя ўзнагароды Катэгорыя:З’явіліся ў 1888 годзе Катэгорыя:Брытанскія навуковыя ўзнагароды Катэгорыя:Карл Ліней