Сікаракса (Sycorax) — спадарожнік Урана, адкрыты ў 1997 годзе астраномамі Паламарскай абсерваторыі (штат Каліфорнія, ЗША). Вядомы таксама пад пазначэннямі Уран XVII і S/1997 U 2. Адначасова з Сікараксай быў адкрыты спадарожнік Урана Калібан.

Сікаракса мае незвычайны для спадарожнікаў Урана чырвоны колер, характэрны для аб’ектаў пояса Койпера; магчыма, спадарожнік быў захоплены прыцягненнем Урана. Сікаракса названы ў гонар персанажа п’есы У. Шэкспіра «Бура».

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1997 годзе