Ліскі () — горад (з 1937 года) у Ліскінскім гарадскім паселішчы Ліскінскага раёна Варонежскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр гарадского паселішча і раёна.

Геаграфія Знаходзіцца на Окска-Данской раўніне, порт на рацэ Дон; за 98 км на паўднёвы ўсход ад Варонежа. Клімат умерана-кантынентальны, ападкаў 435—560 мм/год. Буйны чыгуначны вузел Паўднёва-Усходняй чыгункі. У гарадское паселішча ўваходзіць хутар Калач (303 чал., 2009 г.).

Гісторыя З 1571История района в датах // Администрация Лискинского муниципального района Воронежской области альбо 1576 Лиски // Лиски. Информационный портал года каля возера Багаты Затон (Багаты Юрт, сучаснае Багатае возера) на левым беразе ракі Дон усталёўваўся летні вартавы пост. У 1787 годзе на гэтым месцы слабада Пакроўская ператварылася ў слабаду Новапакроўскую, ці сяло Новая Пакроўка (Баброўскае)Лиски // Города России. .

На правым беразе Дона на месцы сучаснага горада знаходзіліся сёлы Ліскі (у 1717—1803 гадах — Петрапаўлаўскае) і Залужнае. У 1870 годзе ў Новай Пакроўцы ўтворана чыгуначная станцыя, названая по правабярэжнаму сялу — Ліскі. З 1895 года станцыя з’яўляецца вузлавой.

У 1928 годзе сяло Новая Пакроўка аб’яднана з прыстанцыйным пасёлкам і ператворана ў рабочы пасёлак Свабода, які стаў цэнтрам утворанага Ліскінскага раёна. У 1937 годзе рабочы пасёлак ператвораны ў горад. У 1943 г. яму нададзена назва па чыгуначнай станцыі — Ліскі. У 1965—1991 гадах меў назву Георгіу-Дэж.

Эканоміка, адукацыя Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш. Філіялы варонежскіх дзяржаўнага ўніверсітэта і інстытута высокіх тэхналогій.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Славутасці Будынак чыгуначнай станцыі (1870 г.) Гісторыка-краязнаўчы музей Дзіцячая чыгунка У 10 км размешчаныя Дзіўнагорскі Успенскі манастыр (1640 г.) і Дзяржаўны прыродны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік «Дзіўнагор’е».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Уладзімір Ждаміраў — саліст музычнай групы «Бутырка». Віктар Ільіч Лівенцаў (1918—2009) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944), старшыня Камiтэта па фiзiчнай культуры i спорце пры Савеце Мiнiстраў БССР (1958—1978), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5 — 10 скліканняў. Аляксандр Кірылаў — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1984 года па цяжкай атлетыцы, майстар спорту СССР. Георгій Барысавіч Талстарожаў (нар. 1945) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985).

Зноскі

Літаратура

Зюбин М. В. Лиски. Земля и люди. — Воронеж, 1990.

Спасылкі Лиски. Администрация городского поселения г. Лиски Лиски. Информационный портал Расписание поездов по станции Лиски / votpusk.ru

Катэгорыя:Гарады Варонежскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1965 годзе