Мікалай Мікалаевіч Калінковіч (, Цна, Лунінецкі раён, цяпер Брэсцкая вобласць — , Грузія) — беларускі пісьменнік, краязнаўца.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння Лунінецкай сярэдняй школы № 2 (1968) кароткі час выкладаў нямецкую мову ў Гаўрыльчыцкай васьмігадовай школе Салігорскага раёна. З кастрычніка 1968 г. — літсупрацоўнік лунінецкай раённай газеты «Ленінскі шлях». У 1969—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1976 годзе — карэспандэнт аддзела ідэалогіі брэсцкай абласной газеты «Заря», у 1976—1978 гг. — намеснік рэдактара лунінецкай раённай газеты. У 1978 г. прызваны на тэрміновую афіцэрскую службу. Служыў у Мінску, Ашгабадзе, Маскве, у Грузіі. У 1984—1987 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Вышэйшай школе КДБ СССР. Кандыдат гістарычных навук.
Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у Грузіі.
Творчасць
Упершыню выступіў у друку ў 1968 г. (лунінецкая раённая газета). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар гісторыка-дакументальнага нарыса «Лунинец» (1981, 1989), кніг дакументальных аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Не обрывается земная связь» (Ашхабад, 1982), «Имя мое — Свобода» (Ашхабад, 1984), «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985), «Возвращение рассветной рани» (Ашхабад, 1987), «Не должен неизвестным быть солдат» (Ашхабад, 1987), адзін з аўтараў кнігі «На рубежах тайной войны» (Ашхабад, 1985).
На Туркменскім радыё пастаўлены п’есы «Ліпенскае зарыва» (1982), «Камісар Закаспія» (1985).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 Мікалай Калінковіч // Беларускія пісьменнікі : даведнік / скл. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 250. Алесь Карлюкевіч. «З душою чуйнай, як мембрана…» [пра пісьменніка-краязнаўца М. Калінковіча] // Літаратура і мастацтва, 1991, 24 мая (N 21) Карлюкевіч А. Пакінуць след аб сабе: [памяці краязнаўцы М. Калінковіча] // Чырвоная змена, 1991, 8-14 красавіка Канапацкая Т. «Не парываецца зямная сувязь…» / Таццяна Канапацкая // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / укл. Т. В. Канапацкая. Мінск : Беларусь, 1995. С. 664—668. Карлюкевіч А. Драма аднаго жыцця // Карлюкевіч, А. Далёкія і блізкія суродзічы : з дзённіка краязнаўцы / Алесь Карлюкевіч. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. С. 154—165. Краязнаўства Берасцейшчыны. Мікола Калінковіч
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі XX стагоддзя