Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (, ) — нямецкая вучоная ў галіне генетыкі, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 год разам з Э. Вішаўсам і Э. Льюісам «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Біяграфія Скончыла ўніверсітэт Гётэ ў 1964 годзе ў г. Франкфурце-на-Майне і Цюбінгенскі ўніверсітэт у 1968 годзе. З 1969 года ў Інстытуце Макса Планка (г. Цюбінген).
Аўтар навуковых прац па даследаванні генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1973).
Узнагароды Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку: 1995 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Э. Вішаўсам і Э. Льюісам) 1992 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1992 — Прэмія імя Альфрэда П. Слоўна малодшага () 1991 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1986 — Медаль Лейбніца
Літаратура
Спасылкі
Аўтабіяграфія Хрысціяны Нюслайн-Фольхард на Нобелеўскім сайце Хатняя старонка Хрысціяны Нюслайн-Фольхард на сайце Інстытута эвалюцыйнай біялогіі імя Макса Планка
Катэгорыя:Біёлагі Германіі Катэгорыя:Эмбрыёлагі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні