Каліке (ад ) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXIII.
Адкрыццё Быў знойдзены 23 лістапада 2000 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 2. У кастрычніку 2002 спадарожнік назвалі Каліке (імя адной з каханых Зеўса).
Арбіта Каліке здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.583.000 км за 743 дні. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,245. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,2 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі Дыяметр Каліке складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +21,8 m.
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2000 годзе