Еўфемэ або S/2003 J 3 — натуральны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыццё Быў знойдзены 5 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 20 жніўня 2019 года спадарожніку была дадзена назва Еўфемэ, у гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Еўфемы — дачкі Гефеста і Аглаі, унучкі Зеўса.

Арбіта Еўфемэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.224.000 км за 583,88 дзён. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,1969. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 147,5 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі Дыяметр Еўфемэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,4 m.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2003 годзе