Ярнсакса () — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Ярнсаксы, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн L.

Гісторыя адкрыцця Ярнсакса была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 5 студзеня 2006 года. Дадатковая серыя назіранняў была праведзена 16 студзеня — 20 лютага 2007 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 30 чэрвеня 2006 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2006 S 6.

Уласная назва была прысвоена 20 верасня 2007 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2006 годзе