Бэстла () — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Бэстлы, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXIX.

Гісторыя адкрыцця Бэстла была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 13 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 18. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2004 годзе