__NOTOC__ 6 верасня — дзвесце сорак дзевяты (дзвесце пяцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

3761 да н.э.: Першы дзень яўрэйскага календара. 1492: Хрыстафор Калумб пачаў з Канарскіх астравоў сваю першую экспедыцыю. 1522: 17 удзельнікаў экспедыцыі Магелана скончылі кругасветнае падарожжа. 1689: Падпісаны Нерчынскі дагавор, які вызначыў адносіны і мяжу паміж Рускім царствам і Імперыяй Цын. 1928: СССР далучыўся да пакта Брыяна—Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам. 1933: Абмен вязнямі ў Коласаве, на савецка-польскай мяжы: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча. 1952: У Жэневе падпісаная Сусветная канвенцыя аб аўтарскім праве. 1991: СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі. 1997: Адбыўся I з’езд «Маладога Фронту». 2002: Створаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 2021: Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Марыю Калеснікаву і юрыста Максіма Знака прысудзілі да пазбаўлення волі.

Нарадзіліся

1656: Гіём Дзюбуа, французскі дзяржаўны дзеяч 1666: Іван V, цар рускі 1732: Іаган Карл Вільке, шведскі фізік 1766: Джон Дальтан, англійскі фізік і хімік (пам. 27.07.1844) 1808: Абд аль-Кадзір, военачальнік і палітычны дзеяч Алжыра (пам. 26.5.1883) 1869: Фелікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык (пам. 08.10.1945) 1892: Эдуард Віктар Эплтан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1903: Мікола Дварэцкі, беларускі хадэцкі дзеяч, паэт (пам. 15.8.1988) 1915: Франц Ёзэф Штраус, нямецкі дзяржаўны дзеяч 1928: Фуміхіка Макі, японскі архітэктар 1929: Эдвардас Гудавічус, літоўскі гісторык 1933: Янез Бернік, славенскі мастак 1937: Ежы Бінчыцкі, польскі акцёр 1946: Вячаслаў Селяменеў, беларускі навуковец-гісторык, архівіст 1957: Жазэ Сакратэш, партугальскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 1957: Мікаэль Жан, генерал-губернатар Канады 1962: Марына Кальюранд, эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат 1972: Ідрыс Эльба, брытанскі акцёр 1980: Алесь Пікула, беларускі грамадска-палітычны дзеяч з Баранавічаў 1986: Іна Жукава, беларуская гімнастка

Памерлі

972: Ян XIII, Папа Рымскі 1092: Конрад I Брненскі, князь Брненскі, князь чэшскі (нар. каля 1036) 1585: Лука Камбіяза, італьянскі мастак 1656: Піліп Абуховіч, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, мемуарыст 1683: Жан-Батыст Кальбер, французскі дзяржаўны дзеяч 1829: Джузэпэ Радзі, італьянскі батанік і ўрач 1921: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог (нар. 5.9.1860) 1954: Уладзімір Марзон, беларускі хірург (нар. 19.11.1881) 1998: Акіра Курасава, японскі кінарэжысёр 2005: Юджынія Чарлз, прэм'ер-міністр Дамінікі 2007: Лучана Павароці, італьянскі спявак (нар. 1935) 2018: Бёрт Рэйнальдс, амерыканскі акцёр 2020: Вон Джонс, амерыканскі матэматык

Святкуюць 906