Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава () — заснаваны ў Баку ў 1967 годзе. Размешчаны ў цэнтры азербайджанскай сталіцы, насупраць прыморскага бульвара. З'яўляецца першым у свеце музеем дываноў.

Асноўныя мэты Дыванаткацтва з'яўляецца адным з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Азербайджана. Дадзеныя археалагічных даследаванняў, якія праводзяцца на тэрыторыі Азербайджана, сведчаць аб тым, што мастацтва дыванаткацтва зарадзілася ў Азербайджане яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Музей дывана праводзіць вялікую і карпатлівую працу па папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны шляхам правядзення міжнародных выстаў, канферэнцый, сімпозіумаў і іншых мерапрыемстваў.

Калекцыя музея У Азербайджанскім дзяржаўным музеі дывана і народна-прыкладнога мастацтва захоўваюцца каштоўныя гістарычныя экспанаты і творы мастацтва з Губы, Кабалы, Шырвана, Газаха, Тэбрыза, Эрывані, Гянджы, Шэкі і іншых гарадоў і рэгіёнаў, якія ахопліваюць ўсю шматвяковую гісторыю Азербайджана. Захоўваюцца археалагічныя помнікі, якія адносяцца да бронзавага веку (чорныя керамічныя і бронзавыя прадметы), фаянсавы посуд XII стагоддзя, мастацкае шыццё і нацыянальнае адзенне XIX стагоддзя, металічныя, драўляныя, шкляныя і ювелірныя вырабы, зброя, дываны і дывановыя вырабы з нацыянальнымі арнаментамі і сюжэтамі, звязаныя з народным рамяством, хаўлу (халча, халы, дэсць халы, гебэ), хаўсуз (палас, кілім, чэчым, тарбах, шэдэ, варна, зілі), разнастайныя дывановыя вырабы — хурджун, чул, хейба, мафраш, ехар гашлыгы і інш.). У музеі захоўваюцца каля мільёна малых і вялікіх па памеры дывановых вырабаў. Адным з самых каштоўных экспанатаў з’яўляецца дыван з нацыянальнымі арнаментамі «Хілі-Бута» (узор у выглядзе кроплі), які быў вытканы карабахскімі ткачыхамі ў X стагоддзі.

Гісторыя музея Заснаваны ў 1967 годзе, афіцыйнае адкрыццё адбылося ў 1972 годзе. 17 мая 2008 года ў Баку прайшла цырымонія закладкі першага каменя новага будынка музея дывана, у якім бралі ўдзел прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў і галоўны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура. Новы будынак музея пабудаваны ў выглядзе складзенага дывана.

Цікавыя факты Музей з'яўляецца першым у свеце музеем дывана. Калекцыя музея шмат разоў дэманстраваліся ў больш чым у 50 краінах свету, сярод якіх краіны Еўропы — Вялікабрытанія, Партугалія, Нідэрланды, Іспанія, Італія, Францыя; краіны Азіі — Індыя, Іран, Ізраіль, Турцыя; краіны былога СССР, а таксама Куба, ЗША і іншыя. Пра гісторыю музея дывана зняты дакументальны фільмфільм: «Азербайджанскі музей дываноў» .

Гл. таксама Азербайджанскі дыван Дываны Гасымушагы

Спасылка Афіцыйны сайт Цікавыяі Баку — музеі Азербайджана — гістарычная даведка Музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Л. Керымава Азербайджанскія дываны — тканыя скарбы Азербайджана

Катэгорыя:Мастацкія музеі Азербайджана Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Азербайджана Катэгорыя:Музеі Баку Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:Азербайджанскі дыван Катэгорыя:1967 год у Азіі