Підуруталагала — горная вяршыня на востраве Шры-Ланка, таксама вядомая як гара Педра.

Найвышэйшы пункт рэспублікі Шры-Ланка. Узвышаецца на 2524 м над узроўнем акіяна і на 500—700 м над прылеглым пласкагор’ем. Размешчана ў цэнтральным нагор’і Шры-Ланкі, недалёка ад горада Нувара-Элія. Мае купалападобную форму. Складзена гнейсамі і гранітамі. На вяршыні ўстаноўлены галоўны тэлевізійны транслятар краіны.

Спасылкі

Катэгорыя:Горы Шры-Ланкі