250px|thumb|справа|Махамед Хамдзі аль-Хашымі, лідар партыі "Паток Любові" Паток Любові (), да Мая 2013 года Народная петыцыя аб свабодзе, справядлівасці і развіцці (), скарочана Народная петыцыя — палітычная партыя ў Тунісе. Яна была створана пасля рэвалюцыі 17 сакавіка 2011 года. Партыя заснавана пад кіраўніцтвам публіцыста і медыапрадпрымальніка Махамеда Хамдзі аль-ХашыміAjmi, Sana (25 October 2011), People’s Petition for Freedom, Justice and Development, tunisia-live.net, retrieved 25 October 2011 .
Дзейнасць Махамед Хамдзі, які з'яўляецца ўладальнікам спадарожнікавага тэлеканала Al-Mustakilla, як мяркуецца, меў цесныя сувязі са зрынутым прэзідэнтам Туніса Бен АліSurprise Tunisian poll success for London-based millionaire, але сам асуджае такія заявы як паклёпAridha Chaabia, "Popular Petition," Shocks Tunisian Politics . Падчас выбарчай кампаніі ва ўстаноўчы сход 23 кастрычніка 2011 партыя абяцала бясплатную ахову здароўя, і дапамогу ў памеры 200 дынараў для кожнага з 500.000 беспрацоўных у Тунісе. Махамед Хамдзі асабіста паабяцаў надаць 2000000000 дынараў свайго багацця ў нацыянальны бюджэтTunisian election springs surprises . Канал Al-Mustakilla моцна падтрымлівае кампанію партыі. Менавіта таму ў ЦВК былі пададзеныя шматлікія скаргі на Народную петыцыю, з просьбай аб ануляванні выбарчага спісу партыі.
Выбары 2011 Да здзіўлення абодвух супернікаў і нейтральных назіральнікаў, партыя выступіла вельмі добра, першапачаткова выйграўшы 27 месцаў ва Устаноўчым сходзе. 27 кастрычніка ISIE дыскваліфікавала спісы Народнай петыцыі ў шасці выбарчых акругах (усяго з васьмі кандыдатамі, якія перамаглі) з-за абвінавачання кандыдатаў у фінансавых парушэннях.Tunisian elections: Al Aridha Chaabia party has some seats revoked Такім чынам, колькасць месцаў была даведзена да 19, але нягледзячы на гэта партыя заставалася чацвёртай па велічыні ў канвенцыі. Рашэнне ISIE аб скасаванні месцаў выклікала бурныя пратэсты прыхільнікаў Народнай петыцыі ў Сэдзі-Бу-Зід. Лідар партыі Махамед Хамдзі папрасіў сваіх паспяховых кандыдатаў байкатаваць Устаноўчы сходPost election violence prompts curfew in Tunisia , перад разваротам рашэння ад 28 кастрычніка, калі ён абвясціў, што прадстаўнікі гэтага спісу ўсё ж будуць працаваць у парламенцкай апазіцыіAl Aridha Chaabia Remaining Heads of Lists Refuse to Withdraw . Скаргі Народнай петыцыі ў Адміністрацыйны Суд пераважна скасавалі рашэнне выбарчай камісіі. У выніку сем з васьмі скасаваных месцаў былі адноўленыя паводле вердыкту суддзі, даючы папулісцкай партыі 26 месцаў у сукупнасці.Aridha Chaabia’s Seats Reinstated Тым не менш, дванаццаць членаў Народнай петыцыі, якія трапілі ў парламент, у наступныя дні сышлі з партыі і обвясцілі сябе незалежнымі дэпутатамі.http://www.tunisia-live.net/2011/11/12/a-wave-a-resignations-shakes-aridha-chaabia/?utm_source=rss&utm_medium=rss&utm_campaign=a-wave-a-resignations-shakes-aridha-chaabia
Пераназва У маі 2013 Хамдзі аль-Хашымі аднавіў рух пад новай назвай "Паток Любові" (al-Mahaba).
Вынікі выбараў Год выбараў # Агульны лік галасоў % падтрымала # Колькасць мандатаў Устаноўчы сход Туніса 2011 273,362 6.74% 26/217 Асамблея прадстаўнікоў народа 2014 40,826 1.20% 2/217
Спасылкі Афіцыйная вэб-старонка кіраўніка партыі Махамеда Хамдзі аль-Хашымі Афіцыйная вэб-старонка тэлеканала Al-Mustakilla
Катэгорыя:Палітычныя партыі Туніса