thumb|140px|Класіфікацыйная дыяграма Дамен або надцарства — самы высокі ўзровень групоўкі арганізмаў у сістэме, якая ўключае ў сабе адно ці некалькі царстваў. Тэрмін быў прапанаваны ў 1990 годзе Карлам Вёзэ, які падзяліў усе жывыя арганізмы на тры даменыTowards a Natural System of Organisms: Proposal for the Domains Archaea, Bacteria, and Eucarya, Woese C.R., Kandler O., Wheelis M.L., Proc. Natl. Acad. Sci., 1990 стар. 4576—4579: археі (Archaea) эўбактэрыі (Eubacteria) эўкарыёты (Eukaryota) Найбольш радыкальнае разыходжанне ад папярэдніх сістэм заключалася ў тым, што бактэрыі былі падзелены на дзве групы (археі і эўбактэрыі), кожная з якіх была раўназначнай да эўкарыётаў.

Часам гэтыя тры дамены, а таксама вірусы (групу, што не мае рангу) аб'ядноўваюць у таксон біётаТаксон Biota в проекте The taxonomicon, ранг якога часам вызначаюць як «наддамен» ці «супердамен».

Альтэрнатыўныя сістэмы груп вышэйшага рангу Апроч атрымаўшай шырокае прызнанне сістэмы Вёзэ, існуюць альтэрнатыўныя сістэмы груп вышэйшага ўзроўню, напрыклад: Сістэма, у якой жывыя арганізмы падзяляюцца на дзве імперыі (ці надцарствы): эўкарыёты, пракарыёты, прычым апошнія адпавядаюць археям і эўбактэрыям сістэмы Вёзэ. Сістэма з пяці царстваў (далей не групаванымі): пракарыёты, пратысты, грыбы, расліны і жывёлы, прычым апошнія чатыры царствы адпавядаюць імперыі (дамену) эўкарыётаў.

Катэгорыя:Таксанамічныя рангі