Дні культуры Швецыі ў Беларусі — культурныя мерапрыемствы ў Беларусі, якія штогод з 2002 года ў маі-чэрвені праводзіць шведскае дыпламатычнае прадстаўніцтва. Мерапрыемствы прымеркаваны да Нацыянальнага Дня Швецыі (Дню Шведскага сцяга).
Часткай Дзён культуры Швецыі ў Беларусі з’яўляюцца шведска-беларускія Літаратурныя чытанні, якія пачаліся ў 2001 годзе з ініцыятывы шведскай журналісткі і фатографа .
2002 Дні культуры Швецыі прайшлі ў першыню 5—13 чэрвеня, ініцыятарам правядзення выступіла Консульства Швецыі ў Беларусі пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Расіі і Шведскага інстытута (Стакгольм). Праграма мерапрыемстваў складалася з цыклу літаратурных чытанняў і сустрэч ў Мінскай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы, кінафестывалю і анімацыйнай праграмы сумесна са студыяй «Zigzag Animation» (Стакгольм). Мерапрыемствы праходзілі пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Мінск).Дни культуры Швеции пройдут в Беларуси с 5 по 13 июня — afn.by, 31.05.2002, 16:39В Минске Дни культуры Швеции — bdg.by, 4 июня 2002, 19:19
Праграму ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы падрыхтавана сумесна з дзяржаўным прадпрыемствам «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска». Праграма ўключала цырымонію адкрыцця Дзён культуры Швецыі, прэзентацыю выстаўкі «Кнігі будуюць масты», прысвечанай шведскім дзіцячым кнігам, якая прайшла 6-30 чэрвеня і семінар па шведскай дзіцячай літаратуры, якія прайшлі 6 чэрвеня. 10-12 чэрвеня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы былі арганізаваны гістарычныя літаратурныя чытанні, а таксама гульні-віктарыны для дзяцей. У галерэі ЕГУ, 9 і 10 чэрвеня прайшлі дыскусіі пра ўзаемасувязі візуальнага і вербальнага ў сучасным мастацтве і пра два падыходы да літаратурнай творчасці.
Кінафестываль «Панарама шведскага кіно» прайшоў 5-13 чэрвеня ў кінатэатры «Піянер» пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі «Кінаклуб». Госцем кінафестывалю была шведскі рэжысёр , яе фільм «Калі я прыехала да свайго брата, якога не бачыла дзесяць гадоў…» быў паказаны 5, 7 і 11 чэрвеня.
У рамках анімацыйнай праграмы, сумесна са студыяй «Zigzag Animation» з Стакгольма пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, 7-8 чэрвеня ў Мінску была арганізавана рэтраспектыва шведскага анімацыйнага кіно і семінар пра мінулае, сучаснасць і будучыню шведскай анімацыі.
2003 Дні культуры Швецыі прайшлі ў Беларусі 3-25 чэрвеня. Мерапрыемствы арганізаваны Ганаровым консульствам Швецыі ў Беларусі пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Расіі, Шведскага інстытута і Міністэрства культуры Беларусі. Праграма ўключала кінафестываль, прысвечаны 85-годдзю класіка шведскага і сусветнага кіно Інгмара Бергмана, фотавыстаўку фатографа Стэфана Люндгрэна і семінар-сустрэчу з ім, літаратурны вечар паэтэсы Інгі-Ліны Ліндквіст і іншыя мерапрыемствы.Дни культуры Швеции пройдут в Беларуси — bdg.by, 29 мая 2003, 16:47
2004 Дні культуры Швецыі пачаліся 28 мая, мерапрыемствы прайшлі ў Мінску, Віцебску, Пінску і Лунінцы. У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі прайшла выстаўка «Цудоўная краіна Астрыд Ліндгрэн».Дни культуры Швеции пройдут в четырех городах — bdg.by, 28 мая 2004, 19:51Полтавская Л. Вспомним Карлсона // Минский курьер. 2004. 1 июня.Березун Л. Приглашение в страну Астрид Линдгрен // Народная газета. 2004. 1 чэрв.
2005 Дні культуры Швецыі прайшлі 1-30 чэрвеня. Арганізаваны Аддзяленнем у Мінску Пасольства Швецыі ў Расіі і Ганаровым консульствам Швецыі пры падтрымцы Шведскага інстытута. Мерапрыемствы прайшлі ў Мінску і Гродне. У 2005 годзе акцэнт Дзён зроблены на фатаграфіі і кіно. Гасцямі былі вядомы шведскі рэжысёр Ян Труэль, класік шведскай фатаграфіі і шведская фотажурналістка Ліза Сэлін.Таццянчык У. Дні культуры Швецыі ў Беларусі // Звязда. № 104 (25436). 8 чэрвеня 2005.
У рамках Дзён, 1 чэрвеня быў паказаны фільм Яна Труэля пра Геарга Однэра «Прысутнасць» (к-р «Победа»), 2 чэрвеня адбылася творчая сустрэча з Геаргам Однэрам, Лізай Сэлін і Янам Труэлем у Галерэі візуальных мастацтваў NOVA Цэнтральнай публічнай бібліятэкі ім. Я. Купалы. Прайшлі фотавыстаўкі Лізы Сэлін «У пошуку Алі Булалы» у Галерэі візуальных мастацтваў NOVA Цэнтральнай публічнай бібліятэкі ім. Я. Купалы (1.6—30.6) і Геарга Однэра «Праездом» у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (2.6-- 20.6) і ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (2.6—30.6).Беніцэвіч Н. Да нас прыехаў сам Георг Однэр, геніяльны фотамастак са Швецыі // Звязда № 106 (25438). 10 чэрв. 2005.
Фестываль шведскага кіно праходзіў у Мінску (7—15 чэрвеня, кінатэатр «Победа») і ў Гродне (14—16 чэрвеня, кінатэатр «Октябрь»). У рамках фестывалю ў Мінску былі паказаны сучасныя шведскія фільмы «Крайні тэрмін» (2001, рэж. ), «Адам і Ева» (1997, рэж. Ханэс Холм, Манс Хернгрэн), «Разам» (2000, рэж. Лукас Мудысан), у Мінску і Гродне былі паказаны фільмы «Новая краіна» (2000, рэж. Гейр Ханстын Ёргенсэн), «Нябачны» (2002, Джоэл Бергвал, Сайман Сэндквіст), «Дым каро́мыслам» (2002, рэж. Сюзан Таслімі).
2006 Дні культуры Швецыі прайшлі ў пяты раз, рабочай мовай мерапрыемстваў была беларуская, скончыліся Дні 14 чэрвеня. Адбыліся Шведскія літаратурныя дні ў Мінску і Пінску, было паказана новае шведскае кіно, дакументальнае мастацтва.Сёньня завяршаюцца Дні культуры Швэцыі ў Беларусі — svaboda.org, 14.06.2006, 05:10
2007 Дні культуры Швецыі ў Беларусі прайшлі шосты раз з 17 па 10 чэрвеня. Арганізатарамі былі Аддзяленне ў Мінску Пасольства Швецыі ў Расіі пры падтрымцы Шведскага інстытута. На прэс-канферэнцыі 15 мая ў Мінску, кіраўнік Аддзялення ў Мінску Пасольства Швецыі ў Расіі Стэфан Эрыксан паведаміў, што галоўнымі кірункамі мерапрыемстваў ў 2007 годзе будуць літаратура і кіно.Дні Швэцыі і Францыі ў Беларусі — nashaniva.by, 22.05.2007, 13:07
Адкрыліся Дні 17 мая траўня прэзентацыяй другога выдання кнігі Андрэя Катлярчука «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў», якая адбылася ў мінскім касцёле святых Сімяона і Алены, прайшла сустрэча з аўтарам. На адкрыцці Дзён і прэзентацыі выступіў беларускі гурт «Стары Ольса».
Прэзентацыя кнігі шведскага дзіцячага пісьменніка Енца Албама «Енатан з гары чаек» прайшла 24 мая ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Мінска, кніга напісана для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Таксама прайшла сустрэча з аўтарам.
Літаратурна-музычныя дні прайшлі ў трох гарадах Беларусі — Мінску (30 мая), Гродне (31 мая), Пінску (1 чэрвеня). Гасцямі былі шведская пісьменніца Астрыд Тротцыг, паэты Эрык Берквіст і Клаўдзія Маркс, а таксама шэраг беларускіх пісьменнікаў і музыкантаў. З Мінска ў Пінск праз Гродна праехаў традыцыйны «літаратурна-музычны аўтобус», які спыняўся ў розных гарадах і маладыя літаратары праводзілі літаратурна-музычныя мерапрыемствы.
У рамках Фестывалю шведскага кіно з 28 мая па 6 чэрвеня ў мінскім кінатэатры «Перамога» адбыўся паказ фільма Кая Полака «Як на нябёсах», які ў 2006 годзе быў удастоены чатырох узнагарод на фэсце «Лістапад». У кінатэатры «Цэнтральны» 7 чэрвеня адбыўся паказ двух дакументальных фільмаў — «Так, як тут» Андэрса Фельмана і Даніэля Сверда і «Мужчынская справа» беларускага рэжысёра Галіны Адамовіч. Завяршылі праграму тры мастацкія фільмы, 8 чэрвеня паказана стужка «Бывай, Фалькенберг» Еспера Гансланта, 9 чэрвеня — «Чортавы правінцыялы» , 10 чэрвеня — «Віват, кароль!» Ульфа Мальмраса, кожны фільм паказаны двойчы за дзень — першы раз на мове арыгінала з англійскімі субцітрамі, другі — з перакладам на беларускую мову.
2008 Дні культуры Швецыі ў Беларусі прайшлі сёмы раз з 21 мая па 5 ліпеня 2008 года. Арганізатарамі былі Аддзяленне ў Мінску Пасольства Швецыі ў Расіі пры падтрымцы Шведскага інстытута, сумесна з беларускімі партнёрамі, фотагалерэяй «Мир фото», кінатэатрам «Цэнтральны», музеям сучаснага выяўленчага мастацтва, канцэртным агенцтвам «Линия звука». Інфармацыйнымі спонсарамі Дзён быў Беларускі партал Tut.by, «Комсомольская правда в Белоруссии», канал Культура беларускага радыё, гарадскі часопіс «Where Minsk», музычнае тэлебачанне «MTV», інтэрнэт парталы «Zнята» і «Mixtura.org». Культурныя мерапрыемствы прайшлі па чатырох кірунках: літаратура, кіно, фота і музыка. Прэс-канферэнцыя для журналістаў з нагоды культурных мерапрыемстваў у рамках Дзён культуры Швецыі адбылася 16 мая ў Аддзяленні пасольства Швецыі.У Беларусі ў сёмы раз пройдуць Дні культуры Швецыі — tut.by, 16 мая 2008, 18:21
Літаратурныя Дні Швецыі прайшлі 21 мая ў Полацку (Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага), 22 мая ў Мінску (Палац мастацтва), 23 мая ў Лунінцы (Прафесійны ліцэй прыборабудавання), 24 мая ў Баранавічах (Цэнтральная гарадская бібліятэка). Гасцямі былі пісьменніца і журналістка буйнейшай шведскай штодзённай газеты «Dagens Nyheter» Сіла Наўман, паэтэса Іда Бёр’ель, паэтэса і празаік Солья Крапу (Solja Krapu), перакладчык з польскай і французскай моў на шведскую Андэш Будэгорд (Anders Bodegård).Дні культуры Швецыі ў Беларусі // «Новы Час» 30 мая 2008 г. № 17 (101) / «Літаратурная Беларусь» № 22-23. — С. 10. Пінскі гарвыканкам без тлумачэння прычын не дазволіў правядзенне ў горадзе мерапрыемстваў Дзён культуры Швецыі ў БеларусіУ Пінску забаранілі Дні шведскай культуры — euroradio.by, 29.05.08, 14:37.
Фестываль сучаснага шведскага кіно прайшоў 4—13 чэрвеня ў Мінску (кінатэатр «Цэнтральны»). У рамках кінафестывалю беларускія кінааматары убачылі 8 мастацкіх: меладрама/рэтрамеладрама «Па Божай волі» (Om Gud vill, 2006; рэж. Амір Чамдзін), камедыя/драма «Дзеці ўскраін» (Förortsungar, 2006; рэж. Ільва Густаўсан, Каці Эдфельд), камедыя/меладрама «Ніна Фрыск» (Nina Frisk, 2007; рэж. Марыя Блюм), драма «Той, каго кахаеш» (Den man älskar, 2007; рэж. Оке Сандгрэн), псіхалагічная драма «Ты, жывы!» (Du levande!, 2007; рэж. Рой Андэрсан — найлепшы фільм Швецыі 2007 году), драма/трылер «Калі прыходзіць цемра» (När mörkret faller, 2006; рэж. Андэш Нільсан), драма з элементамі камедыі чорнага гумару «Любая» (Darling, 2007; рэж. Юхан Клінг), драма/трылер «Чорная гваздзіка» (Svarta nejlikan, 2006; рэж. Ульф Хультберг), і 8 кароткаметражных фільмаў: «Аўтабіяграфічная сцэна нумар 6882» (рэж. Рубен Эстлюнд), «Сум, карма, тыгр» (рэж. Мія Хультэрстам, Сесілія Актыс), «Брат мой» (рэж. Енс Юнсан), «Каханне і вайна» (рэж. Фрэдрык Эмільсан), «Шахматы» (рэж. Перніла Хіндсефельт), «Люстэрка» (рэж. Эрык Росенлюнд), «Жанчына і грамафон» (рэж. Ёханес Шэрне Нільсан, Ула Сімансан), «Канцэрт для адной кватэры і шасці ўдарных» (рэж. Ула Сімансан, Ёханес Шэрне Нільсан).
Сучасная шведская фатаграфія была прадстаўлена двума фота-праектамі. Выстава вядомага шведскага фатографа Енца Ластхейна «Белае мора-чорнае мора» прайшла з 28 мая па 29 чэрвеня ў галерэі «Мир фото». Выстава маладых шведскіх фатографаў «Балансуючы паміж Стакгольмам і Мінскам» прайшла з 14 чэрвеня па 5 ліпеня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Музычная частка Дзён культуры Швецыі складалася з канцэрту «Сучасная музыка ад сучасных жанчын» шведскіх жаночых гуртоў «Lowood», «Tikkli me» і «DJ Furious Fiesta». У праграме прымаў удзел беларускі гурт «Індыга». Канцэрт адбыўся 7 чэрвеня ў клубе «Night star».
2009 Дні культуры Швецыі ў Беларусі прайшлі ў восьмы раз з 20 мая па 17 чэрвеня. Арганізатарам было Пасольства Швецыі ў Беларусі пры падтрымцы Шведскага інстытута і Дзяржаўнай рады культуры Швецыі сумесна з беларускімі партнёрамі (Міністэрства культуры Беларусі, Беларуская дзяржаўная філармонія, кінатэатр «Цэнтральны», Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат», Тэатр-студыя імя Я. Міровіча, Гарадскі дом культуры (Пінск), Палескі драматычны тэатр (Пінск), Баранавіцкая гарадская цэнтральная бібліятэка імя В. П. Таўлая). Інфармацыйнымі спонсарамі Дзён выступалі Беларускі партал Tut.by, інтэрнэт-партал Open.by, газеты «Комсомольская правда в Белоруссии» і «Аргументы и Факты», гарадскі часопіс «Where Minsk», радыё «Мелодии Века». Культурныя мерапрыемствы ў 2009 годзе прайшлі па трох кірунках — літаратура, музыка і кіно.У Беларусі пройдуць Дні культуры Швецыі // Радыё ВатыканаУ Беларусі пройдуць Дні культуры Швецыі — budzma.org, 12 траўня 2009, 17:40У Беларусі пачынаюцца Дні культуры Швэцыі — svaboda.org, 20.05.2009, 11:34