Эландскі мост () — аўтадарожны мост у Швецыі, які злучае горад Кальмар на беразе Скандынаўскага паўвострава з горадам Фер'естадэн на востраве Эланд на ўсходзе ад Кальмара, перасякаючы тым самым праліў Кальмарсунд. Узімку праліў Кальмарсунд можа замярзаць, а ветравыя хуткасці цячэнняў звычайна не перавышаюць 4 км/гЗначэнне слова «Кальмарсунд» у Вялікай савецкай энцыклапедыі.
thumb|left|Дарожнае палатно на мосце
Даўжыня моста роўная 6 072 метра, ён мае 156 апор і характэрны горб у заходняй яго частцы, створаны, каб забяспечыць 36-метровы прасвет суднаў, якія праходзяць пад мостам. Мост з’яўляецца самым доўгім у Швецыі. Эрэсунскі мост перавышае яго па даўжыні, але толькі частка яго знаходзіцца ў Швецыі.
Спасылкі Эланд
Катэгорыя:Масты Швецыі