Фалафель (, ) — сярэднеўсходняя страва, смажаныя ў фрыцюры шарыкі са здробненага зерня нуту або бобу, часам з дадаваннем фасолі, запраўленыя прыправамі.
У заходніх краінах фалафель шырока распаўсюджаны ў арабскіх кафэ і закусачных, а таксама сярод вегетарыянцаў і веганаў.
Этымалогія Слова falafel можа адносіцца да смажаных шарыкаў або сандвічаў з імі. Некаторыя крыніцы лічаць, што назва фалафель паходзіць ад арабскага слова (), форма множнага ліку ад (), якое азначае «перац», ад персідскага pilpil (),«پلپل», Dehkhoda Dictionary імаверна, ад санскрыцкага слова (), што азначае «доўгі перац». Нядаўна было прапанавана, што назва фалафель мае копцкае паходжанне ад pha la phel (), што азначае «з шмат бобу».
Гісторыя
Паходжанне фалафеля невядома і спрэчнае. Традыцыйна лічыцца, што страва паходзіць з Егіпта, магчыма ўжывалася коптамі як замена мясу падчас посту. Фалафель быў экспартаваны праз партовы горад Александрыя ў іншыя раёны на Блізкім Усходзе. Страва пазней распаўсюдзілася на поўнач ад Леванта. Ёсць тэорыя, што фалафель узнік падчас уладарства фараонаў Егіпта або на Індыйскім субкантыненце.
Прыгатаванне Нут або бабы замочваюць або гатуюцца, затым з іх робіцца пюрэ. Да яго дадаюцца розныя спецыі, сярод якіх традыцыйна могуць выкарыстоўвацца пятрушка, трава і насенне каляндры, часнок, цыбуля, соль, чорны і востры перцы і кмен. Таксама могуць прысутнічаць іншыя інгрэдыенты, напрыклад булгур. З гэтай сумесі фарміруюцца шарыкі, памерам з грэцкі арэх, якія смажацца ў алеі да набыцця залаціста-карычневага колеру.
Вырабляюцца гатовыя сухія сумесі, якія дастаткова змяшаць з вадой, каб атрымаць масу для гатавання фалафеля.
Фалафель традыцыйна падаецца з кунжутным соусам, гароднінай і пітай (тонкім лавашом). У закусачных нярэдка падаюць піту, начыненую фалафелем і гароднінай, як фастфуд.
Спасылкі
Фалафель — рэцэпт дня ў New York Times Safaa Cuisine Safaa Cuisine Felafels
Катэгорыя:Вегетарыянская кухня Катэгорыя:Міжземнаморская кухня Катэгорыя:Усходняя кухня Катэгорыя:Арабская кухня Катэгорыя:Егіпецкая кухня Катэгорыя:Іарданская кухня Катэгорыя:Ліванская кухня Катэгорыя:Палестынская кухня Катэгорыя:Сірыйская кухня Катэгорыя:Левантыйская кухня Катэгорыя:Ізраільская кухня Катэгорыя:Вулічная ежа Катэгорыя:Стравы з бабовых Катэгорыя:Яўрэйская кухня