Малочныя прадукты — харчовы прадукты з малака пераважна сельскагаспадарчых жывёл.

Гатункі Падзяляюцца на натуральнамалочныя прадукты (пітное малако рознай тлустасці, абястлушчанае — адгон, бялковае, вітамінізаванае, адтопленае і інш., вяршкі, кісламалочныя прадукты), масла (салодка- і кісласметанковае, топленае і інш.), сыры (сычужныя і кісламалочныя), малочныя кансервы (згушчанае і сухое малако, вяршкі, сухія кісламалочныя прадукты, прэпараты для дзіцячага харчавання), марожанае, пабочныя прадукты вытворчасці сыру, тварагу (сыроватка) і масла (маслёнка).

Атрымліваюць шляхам пастэрызацыі, сепарацыі, стэрэлізацыі, збівання, кіпячэння, ператоплівання, згушчэння, сушкі, аднаўлення з малочных кансерваў, зброджвання з дапамогай дражджавых грыбкоў і малочнакіслых бактэрый, уздзеяння сычужным ферментам, унясення напаўняльнікаў (цукру, вітамінаў, садавіны, спецый, араматызатараў).

Маюць лёгказасваяльныя і каштоўныя для арганізма пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы: бялкі (у т.л.казеін), тлушчы, вугляводы, мінеральныя солі (асабліва кальцый і фосфар), арганічныя кіслоты, фасфатыды (у т.л. лецыцін), ферменты, вітаміны і іншыя. Больш стойкія пры захоўванні, чым малако.

Выкарыстоўваюцца ў вытворчасці кандытарскіх вырабаў, хлебапячэнні, для выкормлівання маладняку сельскагаспадарчых жывёл. Літаратура Малочныя прадукты // Спасылкі