thumb|Курэты і Зеўс Курэ́ты (, літаральна "пастрыжаныя") — старажытныя насельнікі Заходняй Грэцыі; таксама ў старажытнагрэчаскай міфалогіі — дэманічныя істоты, спадарожнікі і служкі Рэі.
Страбон паведамляў пра курэтаў як пра старажытнае племя, якое насяляла вобласці Этолію і Акарнанію на захадзе Грэцыі каля Іанічнага мораСтрабон, Кніга VII, VII:2. Гамер таксама ўзгадваў курэтаў, што біліся з эталійцаміГамер, "Іліяда", 525—530. Страбон пералічваў вядомыя яму версіі аб паходжанні курэтаў з Заходняй Грэцыі, Крыта і Эўбеі. Сам ён лічыў іх тубыльцамі Этоліі, адкуль курэтаў выціснулі грэкі-эталійцы. Яны пасяліліся ў Халкідскай вобласці, дзе набылі звычай галіць пярэднюю частку галавы. Ад гэтага звычая паходзіць іх грэчаская назва.
У старажытнагрэчаскіх міфах курэты выступалі як служкі Рэі, маці Зеўса. Яны дапамаглі ёй захаваць сына, калі таго жадаў праглынуць яго бацька Крон, крыкамі і скокамі заглушалі плач немаўля. У пазнейшую пару курэтаў атаясамлялі з карыбантамі, лічылі іх спадарожнікамі Дыяніса і Кібелы. На Крыце курэтаў ведалі па імёнах і называлі заснавальнікамі некаторых мясцовых гарадоўМіфалагічны слоўнік.
Страбон лічыў, што сапраўдныя курэты з цягам часу былі міфалагізаваны пісьменнікамі, якія прыпісвалі ім прагу да экстатычных танцаў пад рытмічную музыку і нават апрананне ў жаночую вопратку. На самой жа справе, разважаў Страбон, дзівосныя скокі курэтаў былі ваеннымі і рэлігійнымі танцамі, часткай старажытных абрадаў у гонар Рэі і ЗеўсаСтрабон, Кніга X, III, 1—11.
Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Насельніцтва Старажытнай Грэцыі