Куцця́ — у беларусаў і іншых славянскіх народаў абрадавая страва; каша з ячных круп, радзей з пшанічных зярнят. Гатуюць для жалобнага стала па нябожчыку (памінкі), а таксама на Дзяды, Радаўніцу і іншыя памінальныя дні. Спажывалі астуджанай з сытой або алеем.

Таксама куццёй называюць абрадавую вячэру напярэдадні Каляд (посная Куцця), Новага года па старым стылі (багатая або скаромная Куцця) і перад Вадохрышчам (посная Куцця). На ўсе тры куцці кашу варылі ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасці круп. Звараную куццю перад заходам сонца ставілі на покуці. Куцця, якую варылі з цэлых зярнят, была сімвалам жыцця. Вялікае значэнне надавалася прыкметам, варажбе.

Гісторыя і традыцыі У сярэдзіне XIX стагоддзя традыцыя святкавання і гатавання куцці на тэрыторыі гістарычнай Літвы была падрабязна зафіксаваная этнографамі. У прыватнасці, Адам Ганоры Кіркор у сваім нарысе «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857) адзначаў, што назва святочнага вечара напярэдадні Каляд, Новага года і Вадохрышча паходзіць непасрэдна ад назвы гэтай абрадавай стравы. Паводле яго сведчанняў, калядная куцця рабілася выключна поснай з розных відаў збожжа і бабовых, а навагодняя была багатай (скаромнай):

Куцця ў літаратуры

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Славянская кухня Катэгорыя:Руская кухня Катэгорыя:Украінская кухня Катэгорыя:Румынская кухня Катэгорыя:Малдаўская кухня Катэгорыя:Ежа ў рэлігіі Катэгорыя:Славянская абрадавая ежа і напоі Катэгорыя:Калядная ежа Катэгорыя:Памінальная ежа