Суфо́зія (ад  — падкопванне) — вышчалочванне і вынас дробных мінеральных часціц пароды вадой, што праз яе праходзіць. Працэс блізкі да карсту, аднак суфозія — працэс пераважна фізічны, і таму далейшае разбурэнне часціц пароды не адбываецца.

Суфозія прыводзіць да прасядання вышэйлеглай тоўшчы і ўтварэння ўпадзін (суфазійных варонак, стэпавых сподкаў, упадзін) дыяметрам да 10 і нават 100 метраў, а таксама пячор. Іншым вынікам працэсу можа быць змена грануламетрычнага складу парод (як схільных да фільтрацыі вадою, так і водатрывалых).

Найбольш пашырана суфозія ў вобласці распаўсюджання лёсаў і лёсападобных суглінкаў (на тэрыторыі Беларусі, напрыклад, гэта Аршанска-Магілёўская раўніна, Горацка-Мсціслаўская раўніна), пад схіламі далін рэк, часта па хадах жывёл, што рыюць. Суфозія можа ўзнікаць таксама пры парушэнні рэжыму грунтовых вод у сувязі з пабудовай дарог, гідратэхнічных і іншых збудаванняў. Адной з неабходных умоў суфозіі з’яўляецца наяўнасць у пародзе як буйных часціц, што ўтвараюць нерухомы каркас, так і дробных, якія якраз і вымываюцца. Вынас часціц пачынаецца толькі пры пэўных значэннях напору вады, ніжэй за якія адбываецца толькі фільтрацыя.

Крыніцы

Літаратура

Суффозия // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 302.

Суффорзийные процессы // Колпашников Г. А. Инженерная геология : пособие для студентов специальностей 1-70 02 01 «Промышленное и гражданское строительство», 1-70 01 01 «Производство строительных изделий и конструкций», 1-70 02 02 «Экспертиза и управление недвижимостью», 1-70 03 01 «Автомобильные дороги», 1-70 03 02 «Мосты, транспортные тоннели и метрополитены», 1-36 11 01 «Подъемно-транспортные, строительные, дорожные машины и оборудование» / Г. А. Колпашников. — Мн.: БНТУ, 2017. — С. 82—83. — 93 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-550-838-1. Якушко О. Ф. и др. Геоморфология Беларуси: Учебное пособие для студентов геогра­фических и геологических специальностей — Мн.: БГУ, 1999. — 173 с.

Спасылкі

Суффозия // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага Суффозия // Санкт-Петербургский университет высоких технологий Крабанов П. В., Анисимов В. В. Суффозия — актуальная геотехническая проблема // Вестник МГСУ, № 2, 2008.

Катэгорыя:Геалагічныя працэсы