Ён Баўэр (;  — ) — шведскі мастак і ілюстратар. Шырока вядомы сваімі ілюстрацыямі да казак «Сярод эльфаў і троляў» (), якія штогод публікаваліся ў Швецыі на Ражство.

Біяграфія Ён Баўэр нарадзіўся ў горадзе Ёнчэпінг у паўднёвай Швецыі, дзе рос разам з двума братамі і сястрой — Ганнай Баўэр. Ранняя смерць Ганны ў 13 гадоў зрабіла цяжкае ўражанне на Баўэра і яго братоў. З дзяцінства Баўэр любіў праводзіць час за маляваннем, спачатку абмяжоўваючыся невялікімі малюнкамі і накідамі. Калі яму споўнілася 16, ён з'ехаў у Стакгольм, дзе праз два гады паступіў у Шведскую каралеўскую акадэмію мастацтваў.

thumb|left|200px|Ілюстрацыя да зімовай казкі пра Yule Goat — Калядную казу (1912 г.) У акадэміі ён сустрэў Эстэр Эльквіст, на якой жаніўся ў снежні 1906 г. У 1908—1910 гг. яны разам адправіліся ў паездку па паўднёвай Германіі і Італіі. Знаёмства з раннім італьянскім адраджэннем аказала глыбокае ўздзеянне на творчасць БаўэраNordic Art: Ён Баўэр. thumb|200px|Прынцэса Туўстар (1913 г.) — адна з самых значных прац Баўэра

Ілюстрацыі да казак «Сярод эльфаў і троляў», над якімі Ён Баўэр працаваў у перыяд з 1907 па 1915 гг., зрабілі яго адным з самых вядомых казачных мастакоў Швецыі. Спрабаваў ён і іншыя спосабы выраза: ствараў манументальныя фрэскі, складаў казачныя дзіцячыя п'есы, а таксама напісаў лібрэта для балета «Горны кароль» ().

У 1918 годзе ў мастака пачаліся сямейныя праблемы і частыя дэпрэсіі. Тады ў пошуках лепшага жыцця ён вырашыў адправіцца разам з жонкай і трохгадовым сынам на пароме праз возера Ветэрн у Стакгольм. Але на возеры пачаўся сапраўдны шторм, паром затануў. Ён Баўэр і яго сям'я загінулі.Цыдулкі Астранаўта: Ён Баўэр

Спасылкі

Музей Ёна Баўэра Ён Баўэр на Art Passions

Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Швецыі Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Патанулі