Вільгат Шоман (шв. Vilgot Sjöman; , — , ) — шведскі кінарэжысёр і пісьменнік.
Біяграфія Вільгат Шоман нарадзіўся ў сям'і рабочага. Вучыўся ў Стакгольмскім універсітэце. З 1948 года выступаў як тэатральны і літаратурны крытык ў газетах. Працаваў асістэнтам у рэжысёра Інгмара Бергмана.
У 1962 г. паставіў свой першы фільм «Палюбоўніца» (Бібі Андэрсан і Макс фон Сюдаў), гераіня якога знаходзіцца ў любоўнай сувязі з двума мужчынамі. У другім яго фільме «491» (1964) група маладых людзей падвяргае прастытутку розным зневажанням (у прыватнасці, прымушаюць здзейсніць палавы акт з сабакам). У аснове сюжэту фільма «Ложак для брата і сястры, 1782», дзе гуляла Бібі Андэрсан, ляжаць інцэстуальныя адносіны паміж братам і сястрой, якая цяжарыць ад яго.
Скандальную вядомасць набыла яго дылогія з Ленай Нюман у галоўнай ролі — «Я цікаўная — жоўты» (1967) і «Я цікаўная — блакітны» (1968) — пра студэнтку, якая бярэ інтэрв'ю ў розных людзей (сярод іх — Улаф Пальмэ, Марцін Лютэр Кінг, Яўген Еўтушэнка). З-за сцэн парнаграфічнага характару фільм быў забаронены да паказу ў ЗША.
Фільмаграфія 1964 — Адзенне / Klänningen 1964—491/491 1966 — Ложак для брата і сястры, 1782 / Syskonbädd 1782 1967 — Я цікаўная — жоўты 1968 — Я цікаўная — блакітны
Катэгорыя:Кінарэжысёры Швецыі Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі