Рахунак бухгалтарскага ўліку — гэта спосаб бягучага адлюстравання ўсіх змен, што адбываюцца ў змесце сродкаў і крыніц іх утварэння. Рахункі з’яўляюцца назапашвальнікамі фактычнай інфармацыі. Яны адкрываюцца на кожны артыкул балансу і служаць для ўліку аднародных відаў сродкаў і іх крыніцН.В. Комина, Т.А. Сахнович. Основы теории бухгалтерского учета: пособие для студентов экономических специальностей. — БНТУ, 2010. — ISBN 978-985-525-413-4..
Кожнаму артыкулу балансу адпавядае пэўны рахунак са сваёй назвай і нумарам, які неабходны для хуткай і аператыўнай апрацоўкі інфармацыі. Будова рахункаў і іх знешні выгляд залежаць ад аб’екта, формы і арганізацыі ўліку.
Бухгалтарскі рахунак уяўляе сабой табліцу, якая мае два бакі: левы называецца – дэбет, правы – крэдытСокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.
Класіфікацыя Актыўныя рахункі — гэта рахункі для ўліку сродкаў па змесце і размяшчэнні, яны адлюстроўваюць стан і змену актыўных артыкулаў балансу, гаспадарчых сродкаў або маёмасці.
Пасіўныя рахункі — гэта рахункі для ўліку сродкаў па крыніцах іх утварэння, для адлюстравання змены пасіўных артыкулаў балансу або абавязацельстваў.
Актыўна-пасіўныя рахункі прызначаны, як правіла, для ўліку разлікаў з пастаўшчыкамі, бюджэтам, работнікамі па аплаце працы.
Балансавыя рахункі — гэта рахункі бухгалтарскага ўліку, паказчыкі якіх знаходзяць адлюстраванне ў бухгалтарскім балансе.
Забалансавыя рахункі прызначаны для атрымання інфармацыі пра наяўнасць і рух каштоўнасцей, якія не належаць прадпрыемству, але часова знаходзяцца ў ягоным карыстанні, распараджэнні альбо на адказным захаванні. Такія рахункі таксама называюць дэпазітнамаёмаснымі..
Сінтэтычныя рахункі — гэта абагульненыя рахункі, прызначаныя для ўліку цэлай групы аднастайных гаспадарчых сродкаў або іх крыніц.
Аналітычныя рахункі — гэта рахункі, якія раскрываюць змест сінтэтычных рахункаў і служаць для ўліку аднаго канкрэтнага віду сродкаў.
Патрабаванні Бухгалтарскія рахункі павінны быць пабудаваны такім чынам, каб яны маглі даць поўную карціну аб стане сродкаў прадпрыемства і іх крыніцах, аб фінансавым становішчы прадпрыемства і аб выніках яго дзейнасці.
Сістэма рахункаў павінна забяспечваць адлюстраванне ва ўліку ўсіх гаспадарчых аперацый і фармаваць інфармацыю для кіравання з рознай ступенню дэталізацыі — абагульненую або падрабязную.
Крыніцы
Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы