Саламон Аўгуст Андрэ́ (, , Грэна — ) — шведскі інжынер, даследчык Арктыкі.

Біяграфія Скончыў Каралеўскі тэхналагічны інстытут у Стакгольме.

У 1882—1883 гадах прымаў удзел у навуковай экспедыцыі на Шпіцберген.

11 ліпеня 1897 года разам з Н. Стынбергам і К. Фрэнкелем спрабаваў дасягнуць Паўночнага полюса на паветраным шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на востраве Белы на ўсход ад Шпіцбергена. Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930 годзе.

Памяць У гонар Андрэ названа паўночная частка вострава Заходні Шпіцберген — Зямля Андрэ.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Спасылкі Соллингер Гюнтер С. А. Андрэ — на аэрастаце на Паўночны полюс (артыкул у часопісе) На Паўночны полюс на паветраным шары (фотаздымкі экспедыцыі)

Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя Катэгорыя:Інжынеры Швецыі Катэгорыя:Выпускнікі Каралеўскага тэхналагічнага інстытута