Ніклас Крунваль (шв. Niklas Kronwall; нар. , Стакгольм, Швецыя) — шведскі хакеіст, абаронца, гулец клуба НХЛ «Дэтройт Рэд Уінгз». Член «Трайнога залатога клуба». Брат Стафана Крунваля.
Кар’ера Удзельнік юніёрскага чэмпіянату свету (1999 — срэбра), моладзевага чэмпіянату свету (2000, 2001), чэмпіянату свету (2003, 2005, 2006), Алімпійскіх гульняў (2006, 2010).
У 1999—2003 гг. выступаў за «Юргордэн», з 2003 года па цяп. час — за «Дэтройт Рэд Уінгз».
Быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 29-м нумарам камандай «Дэтройт Рэд Уінгз» на драфце НХЛ 2000 года.
У 2006 годзе стаў у складзе зборнай Швецыі пераможцам Алімпіяды і чэмпіянату свету. Стаў восьмым гульцом у гісторыі хакея, які выйграў абодва гэтыя турніры ў адзін год. На ЧС-2006 быў прызнаны MVP і лепшым абаронцам і ўключаны ў сімвалічную зборную турніру.
Узнагароды Уладальнік Кубка Стэнлі: 2008 Срэбраны медаль чэмпіянату свету 2003 Чэмпіён свету 2006 Алімпійскі чэмпіён 2006 Чэмпіён Швецыі 2000, 2001 у складзе «Юргордэн»
Спасылкі
Катэгорыя:Хакеісты Швецыі Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па хакеі з шайбай Катэгорыя:Ігракі ХК Юргордэн Катэгорыя:Ігракі ХК Худынгэ Катэгорыя:Ігракі «Дэтройт Рэд Уінгз» Катэгорыя:Ігракі «Гранд-Рапідс Грыфінс» Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года