Хенрык Седзін (шв. Henrik Sedin; года, горад Эрншэльдсвік, Швецыя) — шведскі хакеіст, цэнтральны нападнік. Выступае за каманду НХЛ «Ванкувер Кэнакс». З'яўляецца капітанам каманды. Пераможца Алімпійскіх Гульняў 2006 года ў складзе зборнай Швецыі. Уладальнік «Харт Мемарыял Трофі» і «Арт Рос Трофі» у сезоне 2009/2010 як самы каштоўны гулец і лепшы бамбардзір НХЛ адпаведна.

На драфце НХЛ 1999 года быў абраны ў першым раўндзе пад агульным 3-м нумарам камандай «Ванкувер Кэнакс».

На працягу ўсёй сваёй кар'еры гуляе ў адным звяне са сваім братам-блізнюком Даніэлем. У цяпераўні момант займае сёмае месца ў спісе гульцоў НХЛ усіх часоў, якія правялі найбольшая колькасць матчаў рэгулярнага сезона НХЛ запар - 581 гульня.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Эрншэльдсвіку Катэгорыя:Хакеісты Швецыі Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па хакеі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Ігракі ХК МОДА Катэгорыя:Ігракі «Ванкувер Кэнакс» Катэгорыя:Уладальнікі Харт Трофі Катэгорыя:Блізняты паводле алфавіта Катэгорыя:Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ