Юсі Б’ёрлінг (поўнае імя Юхан Юнатан Б’ёрлінг, ; , , Швецыя — , , Швецыя) — шведскі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), адзін з найбуйнейшых оперных спевакоў XX стагоддзя.

Біяграфія Першым педагогам Б’ёрлінга быў яго бацька, тэнар Давід Б’ёрлінг. Разам з ім і двума братамі Юсі Б’ёрлінг удзельнічаў у сямейным вакальным квартэце. У 1928—1930 гадах навучаўся ў Стакгольмскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой з 1930 па 1933 быў салістам Шведскай каралеўскай оперы.

Пачынаючы з 1931 года, пасля канцэртнага выступу ў Капенгагене, вядомасць Б’ёрлінга распаўсюджваецца за межы Швецыі. З 1936 года пачынаюцца працяглыя канцэртныя турнэ Б’ёрлінга па Цэнтральнай Еўропе (Чэхаславакія, Аўстрыя, Германія, Венгрыя). У 1938 годзе ўпершыню выступіў на сцэне Метраполітэн-оперы, дзе пераважна спяваў з другой паловы 1940-х гадоў.

У 1944 годзе стаў уладальнікам шведскага ганаровага звання «Прыдворны спявак» (hovsångare).

З 1957 года ў спевака пачаліся праблемы з сэрцам, але ён не спыніў выступленняў, зрабіўшы апошні запіс («Рэквіем» Вердзі) у чэрвені 1960 года, за некалькі месяцаў да смерці.

Жонка Б’ёрлінга, Ганна-Ліза, з якой яны пажаніліся ў 1935 годзе, таксама была опернай спявачкай.

У горадзе Бурленгэ працуе музей Юсі Б’ёрлінга.

Літаратура

Спасылкі Оперная дыскаграфія Ю. Б’ёрлінга

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»