Дзяніс Васін (нар. , , УССР) — украінскі футбаліст, нападнік балгарскага клуба «Фратрыя» з Варны.

Клубная кар’ера Выхаванец адэскага футбола, доўгі час выступаў за мясцовы «Чарнаморац»: спачатку за моладзевую каманду і дубль, з 2008 года пачаў трапляць у асноўны склад. Але стала за аснову выступаў толькі ў сезоне 2010/11, калі «Чарнаморац» гуляў у Першай лізе, у гэтым сезоне забіў 9 галоў. У снежні 2012 года, так і не замацаваўшыся ў аснове, пакінуў адэскі клуб.

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»Нападающий Черноморца перешел в Белшину. Быў асноўным нападнікам бабруйчан, у 9 матчах забіў 3 галы. У чэрвені 2013 года пакінуў бабруйскі клубФутбол. Денис Васин покинул "Белшину".

Пасля таго як пакінуў Беларусь некаторы час трэніраваўся ў складзе «Чарнаморца». У ліпені 2013 года папоўніў львоўскія «Карпаты»Денис Васин перешел в «Карпаты». Другую палову 2014 года правёў у складзе «Ільічоўца». У студзені 2015 года вярнуўся ў «Чарнаморац»Васин вернулся в Черноморец, які пакінуў у чэрвені таго ж года.

Улетку 2015 года быў на праглядзе ў данецкім «Металургу», але гэты клуб спыніў існаванне. Месца «Металурга» ў Прэм’ер-лізе атрымала днепрадзяржынская «Сталь», у якую Васін і перайшоў. У жніўні 2017 года зноў стаў іграком адэскага «Чарнаморца», а ў студзені 2018 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу». У сезоне 2020/21 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Інгулец» да канца сезона.

У ліпені 2021 года папоўніў склад крыварожскага «Крыўбаса». У красавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да літоўскай «Ёнавы», дзе гуляў да лета 2022 года. У ліпені 2023 года, пасля сезона без клуба, стаў іграком балгарскай «Фратрыі».

Міжнародная кар’ера Выклікаўся ў юнацкія і моладзевую зборную Украіны, але за два гады правёў толькі тры сустрэчы.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнава Катэгорыя:Ігракі ФК Фратрыя Варна