Аксель Кронштэт (, , Штропста — , Стакгольм) — шведскі хімік і мінеролаг. Адкрыў элемент нікель. Таксама вядомы тым, што ўвёў сістэматычнае выкарыстанне гарэлак для аналізу хімічнага складу карысных выкапняў.

У 1738 годзе Аксель Кронштэт запісаўся ў Упсальскі ўніверсітэт . Па жаданні бацькі вывучаў спачатку матэматыку, каб пазней стаць ваенным афіцэрам. Ёган Готшальк Валерыус абудзіў цікавасць да мінералогіі, якой ён прысвяціў сваё жыццё. У 1742 годзе ён пачынае працаваць у кіраванні шахтамі Швецыі, дзе з часам атрымлівае ўсё больш высокія пасады.

У 1758 годзе робіцца кіраўніком ўсходніх і заходніх шахт Швецыі. У 1751 годзе яму ўдаецца ўпершыню вылучыць экстракцыю нікелю. Ужо ў 1753 годзе становіцца членам Шведскай акадэміі навук. Імя элемент атрымлівае ў 1754 годзе, хоць сам Кронштэт называе яго ў 1756 цэалітам. Таксама зрабіў падрабязны аналіз вальфрамату кальцыю, вывучаў ўласцівасці гіпсу і ўнутраную структуру карысных выкапняў.

Спасылкі Навуковая бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў disserCat Аксель Кронштэт

Катэгорыя:Хімікі Швецыі Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Мінералогі