Беліту́нг () — адзін з двух найбуйнейшых астравоў інданезійскай правінцыі Бангка–Белітунг. Плошча — 4 478 км². Насельніцтва (2008 г.) — 135 000 чал.Belitung : A perfect getaway

Геаграфія Востраў Белітунг месціцца ў заходняй частцы Інданезіі, у 92 км на ўсход ад вострава Бангка, у 352 км на паўночны ўсход ад Джакарты і ў 9600 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Складзены пераважна крышталічнымі пародамі. Гранітныя скалы і ўзгоркі ў цэнтры вострава ўзвышаюцца да 500 м. Пераважаюць пясчаныя і алювіяльныя глебы, россыпы асадкавых парод. На Белітунгу здабываюць волава і буры вугаль.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў каля 3000 мм.

Гісторыя Карэннымі насельнікамі вострава лічацца малайцы-белітунг (Urang Belitong), якія перасяліліся сюды ў XVII ст., займаліся сельскай гаспадаркай і рыбалоўствамBelitung of Indonesia. Да пачатку XIX ст. востраў фармальна належаў султану Палембанга. У рэчаіснасці, мясцовыя малайскія абшчыны ўзначальвалі шаманы-дукун. У 1812 г. быў далучаны да валоданняў Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, у 1824 г. перададзены Нідэрландам.

Галандцы адкрылі на Белітунгу радовішчы волава. Для яго здабычы ў 1850 г. была створана «Кампанія Білітон» (Billiton Maatschappij), якая да 1958 г. фактычна з’яўлялася галоўным адміністратарам. Для працы на радовішчах прыцягваліся закантрактаваныя кітайскія рабочыя.

У 1949 г. Белітунг увайшоў у склад Інданезіі. У 1958 г. мясцовая прамысловасць была нацыяналізавана. Дзяржава спрыяла перасяленню беззямельных сялян з Суматры, Мадуры і Балі. У 2000 г. была створана правінцыя Бангка–Белітунг.

Эканоміка Асновай эканомікі з’яўляюцца здабыча волава і бурага вугалю, а таксама сельская гаспадарка. Рыбалоўства мае дадатковае значэнне. У адрозненне ад суседняга вострава Бангка, Белітунг пакуль застаецца найменей развітай часткай Заходняй Інданезіі. Тут амаль не пашыраны турызм. У многіх частках вострава няма водаправодаў і электрычнасці.

Літаратура

Катэгорыя:Вялікія Зондскія астравы Катэгорыя:Астравы Інданезіі