Э́рык Аха́рыус (,IPNI : Erik Acharius (1757—1819) , г. Еўле, Швецыя — , г. Вадстэна) — шведскі батанік, міколаг і медык.
Біяграфія У 1773 годзе паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт і быў адным з апошніх студэнтаў вялікага Карла Лінея. Пазней працаваў у Каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме і скончыў сваю медыцынскую адукацыю ў 1782 годзе ў Лундскім універсітэце. З 1789 года займаў пасаду правінцыйнага медыка ў горадзе Вадстэна, дзе і памёр у 1819 годзе.
Распрацаваў першую класіфікацыю, у якой улічыў дыягнастычную прыкмету грыбоў — пладовыя целы.
Увёў шэраг тэрмінаў, што ўжываюцца пры марфалагічных апісаннях лішайнікаў.
Прафесар у Вадстэне.
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1796), Лонданскага Лінееўскага таварыства (1801), а таксама Каралеўскага таварыства навук ва Упсале (1810). thumb|Тытульная старонка навуковай працы Ахарыусы «Асновы ліхенаграфіі Швецыі» (1798)
Памяць У гонар Эрыка Ахарыуса названы наступныя расліны:
,
а таксама насякомае:
Асноўныя навуковыя працы Lichenographiæ suecicæ prodromus (Linköping, 1798) — «Асновы ліхенаграфіі Швецыі»; Methodus qua omnes detectos lichenes (Stockholm, 1803) — «Метыды, з дапамогай якіх кожны можа вызначыць лішайнікі»; Lichenographia universalis (Göteborg, 1810) — «Універсальная ліхенаграфія»; Synopsis methodica Lichenum (Lund, 1814).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл. Rutger Sernander. Acharius, Erik. // Svenskt biografiskt lexikon, vol. 1, pp. 37–40. Eriksson, Gunnar. Acharius, Erik. // Dictionary of Scientific Biography 1. New York: Charles Scribner’s Sons. 1970, 45-46. ISBN 0-684-10114-9
Спасылкі Monika Myrdal. Erik Acharius, the father of lichenology http://www.ilmyco.gen.chicago.il.us/Authors/Acharius601.html
Катэгорыя:Батанікі Швецыі Катэгорыя:Міколагі Швецыі Катэгорыя:Ліхенолагі