Сцяг Дуброўна — сцяг горада Дуброўна Дубровенскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

Апісанне Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, унізе якога праходзяць тры гарызантальныя паласы блакітнага, белага і блакітнага колераў, кожная з якіх складае адну дзясятую шырыні сцяга. У цэнтры пярэдняга боку над палосамі размяшчаецца выява герба горада Дуброўна.

Гл. таксама Герб Дуброўна

Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

Катэгорыя:Дуброўна Дуброўна