Ра (; ) — бог Сонца ў старажытнаегіпецкай рэлігіі, творца свету. Часцей за ўсё на выявах выглядаў як чалавек з галавой ястраба. Яго асноўныя сімвалы — сонечны круг і абеліск. Часам яго выяўлялі ў выглядзе барана.
У розных рэлігійных цэнтрах бога Ра звязвалі з іншымі багамі старадаўняга Егіпту, у тым ліку з Амонам і Горам. Егіпцяне таго часу цягнуліся да пакланення таму, ад чаго залежала іхняе штодзённае жыццё, — Сонцу. Таму пад імем «Ра» яны абагаўлялі гаспадара неба, які штодня плыў з усходу на захад, а з надыходам ночы працягваў свой небяспечны шлях у падземным царстве. , ці «Правае вока Гора»
Катэгорыя:Патрыярхат Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі Катэгорыя:Салярныя багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Фараоны дынастыі багаў Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта